Рабочая група дзейнічае
11.07.2018
—
Разное
|
На базе нашага раёна прайшло абласное мерапрыемства – вучэбныя заняткі па пытаннях тэрытарыяльнай абароны. Яго арганізатары – абласны выканаўчы камітэт, абласны ваенкамат сумесна са Стаўбцоўскім раённым выканаўчым камітэтам і райваенкаматам – ставілі мэту паказаць дзеянні выканаўчай улады, службовых асоб рабочай групы ў першыя мінуты пасля таго, як атрымана распараджэнне на фарміраванне тэрытарыяльных войск раёна. Ключавыя моманты гэтага ўмоўнага пераходу з мірных рэек на ваенныя былі прадэманстраваны на сцэне раённага цэнтра культуры. З дакладам аб атрыманні адпаведнага распараджэння звярнуўся ваенны камісар. Прадстаўнік выканкама агучыў варыянт пастаноўкі першачарговых задач. У складзе рабочай групы працавалі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака, раённы ваенны камісар Аляксей Дзядкоў, прадстаўнікі службаў райвыканкама і райваенкамата, райаддзелаў міліцыі і па надзвычайных сітуацыях. Паралельна ўдзельнікам заняткаў былі дадзены тэарэтычныя веды, для чаго на экране дэманстраваліся слайды. Падкрэслівалася, што ўсё ўбачанае – абсалютна не догма, а накірунак для таго, каб дзейнічаць граматна і аператыўна, з улікам абставін, якія склаліся. У другой частцы заняткаў па тэрытарыяльнай абароне была паказана вучэбна-матэрыяльная база, якая створана Стаўбцоўскім раённым ваенным камісарыятам. Увага была звернута на тое, як упарадкаваць дакументацыю, падрыхтаваць неабходныя інфармацыйна-папераджальныя знакі і таблічкі, пры гэтым не выдаткоўваючы вялікіх грашовых сродкаў. Таццяна ПЯТКЕВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе нашага раёна прайшло абласное мерапрыемства – вучэбныя заняткі па пытаннях тэрытарыяльнай абароны. Яго арганізатары – абласны выканаўчы камітэт, абласны... |
|