Шаркаўшчына — фарбамі юных мастакоў. Падведзены вынікі конкурсу дзіцячай творчасці на прызы раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў»
11.07.2018
—
Разное
|
У Шаркаўшчынскім раённым цэнтры рамёстваў падведзены вынікі конкурсу дзіцячай творчасці на прэмію раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”. Удзельнікамі конкурсу сталі юныя шаркаўчане – навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў. Напярэдадні ўрачыстасці, прысвечанай 515-годдзю нашага гарадскога пасёлка, работы маленькіх мастакоў ацаніла кампетэнтнае журы, у складзе якога выступілі Валерый Інакенцьевіч Ан, Таццяна Генадзьеўна Гернат, Юрый Часлававіч Матуль, Ала Чаславаўна Рабіза, Жанна Леанідаўна Русак, Іна Мар’янаўна Шынкевіч, Андрэй Мечыслававіч Федуковіч. Граматы і грашовыя прэміі пераможцам конкурсу ў дзень святкавання юбілею Шаркаўшчыны на сцэне раённага цэнтра культуры ўручыў старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” Валерый Інакенцьевіч Ан. Ва ўзроставай катэгорыі да 10 год граматамі і грашовымі прэміямі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” ўзнагароджаны навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў: Анастасія Каленцьева — навучэнка студыі мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў; Яна Смірнова – навучэнка 1 класа Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў; Арына Рахоўская (1 клас мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ); Яна Аблажэвіч (3 клас мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ). Ва ўзроставай катэгорыі 10-12 год ўзнагароджаны: Глеб Шынкевіч (3 клас мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ); Аляксандра Рэўт (2 клас мастацкага аддзялення Лужкаўскай дзіцячай школы мастацтваў); Кірыл Лагуноў (3 клас мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ) Ва ўзроставай катэгорыі звыш 12 год: Ксенія Цімафеева (4 клас мастацкага аддзяленняШаркаўшчынскай ДШМ); Анастасія Сомава (3 клас мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ); Кацярына Крыўка (5 клас мастацкага аддзялення Лужкаўскай ДШМ). Выстава творчых работ юных аўтараў была прадстаўлена 2 ліпеня на галоўнай урачыстасці года, а сам конкурс выклікаў вялікую цікавасць у дзяцей. Свае лепшыя малюнкі юныя мастакі прысвяцілі Году малой радзімы і 515-годдзю Шаркаўшчыны. Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ. Оставить комментарий |
|