Дужыя, смелыя, моцныя духам
12.07.2018
—
Разное
|
На базе фізкультурна-аздараўленчага комп-лексу прайшла ХІV міжгаліновая спартакіяда прафсаюзаў сталічнай вобласці, прысвечаная 80-годдзю ўтварэння Мінскай вобласці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел трынаццаць каманд. У склад сямі з іх уваходзілі прадстаўнікі Стаўбцоўскіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў – усяго 40 чалавек. Ад хлебасольнай Стаўбцоўскай зямлі гасцям па традыцыі быў уручаны каравай. – У Год малой радзімы мы адзначылі юбілей нашай роднай Міншчыны і сённяшнія дасягненні ў спорце прысвячаем гэтай цудоўнай даце, – сказала, адкрываючы спартакіяду, намеснік старшыні Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Ксенія Шэдзько. – Усім камандам жадаю паспяховых стартаў і хуткіх фінішаў, а перамога дастанецца мацнейшым. Пажадала ўдзельнікам спартакіяды ўдачы і высокіх вынікаў дырэктар абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Алена Чарнецкая. З прыветным словам звярнулася да прысутных намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая: «Зямля народнага песняра Якуба Коласа заўсёды шчыра вітае сяброў. Сімвалічна, што сёлетняя спартакіяда абласнога аб’яднання прафсаюзаў праводзіцца менавіта ў Стоўбцах. Напярэдадні Дня Незалежнасці і даты вызвалення нашага горада ад нямецка-фашыскіх захопнікаў гараджане адзначылі юбілей свайго горада. Была падрыхтавана вялікая святочная праграма, да якой супрычынілася і Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі» у рамках народна-патрыятычнай акцыі «Мы – разам!». Вялікі дзякуй за ўвагу, давайце заўжды будзем разам. У добры шлях, спартакіяда!» Спаборніцтвы адначасова разгарнуліся на ўсіх пляцоўках ФАКа і гарадскім стадыёне «Юнацтва». У басейне змагаліся за перамогу плыўцы, віртуёзную гульню спартсмены паказвалі ў настольным тэнісе, з азартам перакідвалі праз сетку мяч валейбалісты, высвятлялі хто дужэйшы асілкі-гіравікі. У прамым сэнсе гарачае напружанне панавала на полі, дзе каманды гулялі ў міні-футбол. Нялёгка прыходзілася лёгкаатлетам, але ў кросе кожны стараўся паказаць хуткія секунды. У дартсе ўпраўленцы паказвалі сваю трапнасць. Спаборніцтвы працягваліся два дні. У напружанай барацьбе перамагла зборная каманда Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, другое месца ў прафсаюзнай каманды Белэнергапалівагаза, трэцяе – у членаў прафсаюза хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці. З нашага раёна ў індывідуальных спаборніцтвах на п’едэстал падняліся тры ўдзельнікі. Гэта майстар лесу Апечкаўскага лясніцтва Вячаслаў Біруля, які заняў другое месца ў лёгкаатлетычным кросе (прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання); трэнер ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Стаўбцоўскага раёна» Вераніка Наздрына-Платніцкая і настаўнік ДУА «Залужскі УПК дзіцячы сад – сярэдняя школа» Мікалай Кухарчык – другое і трэцяе месцы па плаванні (прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі). У складзе каманды прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, якая заняла першае агульнакаманднае месца, прымалі ўдзел і прадстаўнікі сельгаспрадпрыемтваў нашага раёна. У валейбольнай камандзе прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, якая таксама заняла першае месца, гулялі прадстаўнікі з УП «Стаўбцоўскае АКС». Два трэція месцы – эстафеце па плаванні і міні-футболе, у камандаў прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі – у склад іх таксама ўваходзілі стаўбцоўскія спартсмены. У цырымоніі ўзнагароджання ўдзельнічаў старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі, які адзначыў, што ўсе ўдзельнікі спартакіяды даказалі на справе – яны дужыя, смелыя, моцныя духам. Дадаў, што прафсаюзы і надалей будуць прапагандаваць масавы спорт і здаровы лад жыцця. Віктар Тадэушавіч сардэчна павіншаваў пераможцаў і прызёраў, уручыў ім узнагароды – кубкі, дыпломы і медалі. У склад судзейскай калегіі па ўсіх відах спорту ўвайшлі вопытныя прафесіяналы, члены Стаўбцоўскага раённага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Надзея БАТАЛКА, фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе фізкультурна-аздараўленчага комп-лексу прайшла ХІV міжгаліновая спартакіяда прафсаюзаў сталічнай вобласці, прысвечаная 80-годдзю ўтварэння Мінскай...
|
|