Знайшлі не самагон, а… баявы патрон.... 21.by

Знайшлі не самагон, а… баявы патрон...

13.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4062.jpg

 Тры гады назад супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС праводзілі рэйд па выяўленні кропак, дзе ідзе незаконны гандаль самагонам і іншай спіртаўтрымліваючай прадукцыяй. Зайшлі ў дом Васіля К., жыхара Сярадава. Самагон не знайшлі, а знайшлі… баявы патрон. У адносінах да гэтага 48-гадовага мужчыны ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”. Васіль К. быў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў папраўчых работ з утрыманнем 15 працэнтаў заробку ў даход дзяржавы па асноўным месцы працы.


Цяпер уявіце, якое здзіўленне чакала работнікаў суда Івацэвіцкага раёна, калі ў якасці абвінавачанага ў суд зноў з’явіўся жыхар Сярадава Васіль К., у адносінах да якога ўзбудзілі крымінальную справу і які павінен быў адказваць па… зноў-такі арт. 295 за незаконнае захоўванне зброі. 
Няўжо папярэдняя гісторыя нічому не навучыла?

Атрымліваецца, што не навучыла. Васіль К. ведаў, што дома захоўваецца ўкладны наразны ствол да паляўнічага ружжа 16 калібру, які быў зроблены ў дамашніх умовах і адаптаваны пад патроны калібру 7,62Х39 мм, быў прыгодны для стральбы і з’яўляецца часткай агнястрэльнай зброі. Дома знаходзілася і драгунская вінтоўка 1891/1910 гадоў, якая з’яўляецца ручной наразной агнястрэльнай зброяй, – яна таксама была прыгоднай для стральбы.

Якія даў тлумачэнні абвінавачаны ў зале судовага пасяджэння? Ён прызнаў сябе вінаватым, паведаміў, што калі ў яго дом зноў прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, то яны прапанавалі здаць добраахвотна прадметы, якія забаронены ў грамадзянскім абыходзе, у тым ліку зброю ці боепрыпасы. Васіль К. сказаў міліцыі, што нічога процізаконнага ў яго доме не ўтрымліваецца. Але быў праведзены вобыск і спачатку знойдзены наразны ствол, які, па словах гаспадара, пакінуў пасля сябе памерлы бацька, а гаспадар, маўляў, не ведаў яго сапраўднага прызначэння, пасля быў знойдзены корпус магазіннай скрынкі, а далей Васіль К. паведаміў супрацоўніку міліцыі, што на гарышчы гаспадарчай пабудовы знаходзіцца і драгунская вінтоўка. Чаму не здаў добраахвотна? Баяўся, маўляў, адказнасці! Але ж калі б ён добраахвотна паведаміў пра тое, што дома знаходзіцца зброя, то пазбег бы крымінальнай адказнасці, а ў дадзеным выпадку была ўзбуджана крымінальная справа.

У ходзе судовага пасяджэння Васіль К., паўтаруся, поўнасцю прызнаў сваю віну, ён меў, як быццам, надзейную адгаворку: гэтыя рэчы належалі нябожчыку бацьку, які памёр яшчэ ў 2000 г., а сам К. не да канца разумеў сапраўднага іх прызначэння. Гэта не можа не здзіўляць, бо К. – паляўнічы. Тым болей, быў раней судзімы “за боепрыпасы” – гэта значыць, павінен быў моцна задумацца наконт таго; што за “незразумелыя” рэчы захоўваюцца ў іх доме, ці ёсць сэнс утрымліваць прадметы, за якія можна трапіць за краты? 

Суд прызнаў вінаватым Васіля К. у незаконным набыцці і захоўванні агнястрэльнай зброі, а таксама ў паўторным незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі і састаўных частак такой зброі, прызначыўшы пакаранне – абмежаванне волі на 2 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і без канфіскацыі маёмасці.

…Наіўна думаць, што вы можаце ўтрымліваць дома забароненыя зброю ці боепрыпасы гадамі і дзесяцігоддзямі – і зможаце схавацца ад крымінальнай адказнасці. Такое “калекцыяніраванне” забароненых вінтовак і патронаў можа каштаваць дорага: і “калекцыю” канфіскуюць, і на лаву падсудных трапіце. Таму, шаноўныя жыхары Івацэвіцкага раёна, добра падумайце на гэты конт, тым болей, хачу давесці да ведама, што калі гаспадар такой зброі сам паведаміць у міліцыю, то пазбегне адказнасці. Не трэба чакаць, калі ў ваш дом прыйдуць міліцыянеры, знойдуць патроны ці ствол, надзенуць наручнікі і павязуць у следчы ізалятар…
Аляксандр КІРЫЛОВІЧ, старшыня суда Івацэвіцкага раёна.  
фота ілюстрацыйнае

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 у якасці абвінавачанага ў суд зноў з’явіўся жыхар Сярадава Васіль К.,  які павінен быў адказваць па… зноў-такі арт. 295 за незаконнае захоўванне зброі. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика