Прочырк не ставіцца. 21.by

Прочырк не ставіцца

17.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У аддзел ЗАГС часта звяртаюцца з пытаннямі адносна рэгістрацыі нараджэння дзіцяці. Сітуацыі бываюць розныя: незарэгістраваны шлюб або яго скасаванне, смерць аднаго з бацькоў, нараджэнне не ад мужа…

Маці і бацька, якія знаходзяцца паміж сабою ў шлюбе, запісваюцца бацькамі дзіцяці. У аналагічным парадку запісваюцца звесткі пра бацькоў, калі шлюб паміж імі спынены або прызнаны несапраўдным, але з дня яго спынення ці прызнання несапраўдным прайшло не больш за 10 месяцаў (артыкул 54 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і).

Пры рэгістрацыі нараджэння дзіцяці ў маці, якая ў шлюбе не знаходзілася або з моманту яго спынення прайшло больш за 10 месяцаў, калі няма сумеснай заявы бацькоў або рашэння суда аб устанаўленні бацькоўства, запіс аб бацьку дзіцяці ў запісу акта аб нараджэнні выконваецца па прозвішчы маці, уласнае імя і імя па бацьку – па ўказанні маці дзіцяці, нацыянальнасць бацькі – па нацыянальнасці маці. Іншыя звесткі аб бацьку дзіцяці ў запіс акта аб нараджэнні не ўносяцца. У гэтым выпадку жанчына мае статус «адзінокай маці». Нярэдкія выпадкі, калі «адзінокія маці» хацелі б, каб у пасведчанні аб нараджэнні дзіцяці ў графе «бацька» стаяў прочырк. Даводзім да ведама, што прочырк у графе «бацька» як у запісе акта аб нараджэнні, так і ў пасведчанні аб нараджэнні дзіцяці не ставіцца. У адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса аб шлюбе і сям’і ўстаноўлены дакладны парадак унясення звестак пра бацьку, які патрабуе ад маці, якая не знаходзіцца ў шлюбе, указаць уласнае імя і імя па бацьку бацькі дзіцяці.

Пры наяўнасці ў той жа сітуацыі сумеснай заявы бацькоў або рашэння суда аб устанаўленні бацькоўства ажыццяўляецца рэгістрацыя нараджэння дзіцяці і ўстанаўлення бацькоўства. У гэтым выпадку правы і абавязкі бацькоў узнікаюць толькі ў адносінах да дзіцяці. Жанчына страчвае статус «адзінокай маці» нягледзячы на тое, што не знаходзіцца ў зарэгістраваным шлюбе з бацькам дзіцяці.

У органах ЗАГС можна адначасова зарэгістраваць нараджэнне дзіцяці, устанаўленне бацькоўства і заключэнне шлюбу.

Нярэдкія сітуацыі, калі маці заяўляе аб нараджэнні дзіцяці ад іншай асобы, але не ад мужа (былога мужа). Тады ў запіс акта аб нараджэнні звесткі аб гэтай асобе ў якасці бацькі дзіцяці ўносяцца толькі пасля рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства гэтай асобай і пры наяўнасці пісьмовай заявы мужа (былога мужа, калі з моманту скасавання шлюбу да моманту нараджэння дзіцяці прайшло не больш за 10 месяцаў) маці дзіцяці аб тым, што ён не з’яўляецца бацькам дзіцяці, заявы маці дзіцяці аб тым, што яе муж (былы муж) не з’яўляецца бацькам яе дзіцяці. Калі хоць адна заява адсутнічае, то дзіця рэгіструецца як народжанае ў шлюбе і муж (былы муж) матулі дзіцяці запісваецца яго бацькам.

Заява аб рэгістрацыі нараджэння дзіцяці павінна быць пададзена не пазней чым праз тры месяцы з дня яго нараджэння. Заява можа быць у вуснай або пісьмовай форме.

Рэгістрацыя нараджэння выконваецца ў органах загса па месцы нараджэння дзіцяці або месцы жыхарства бацькоў (аднаго з іх). Пры рэгістрацыі нараджэння дзіцяці па месцы жыхарства бацькоў (аднаго з іх), а не па месцы нараджэння дзіцяці, месцам яго нараджэння ўказваецца месца жыхарства бацькоў (аднаго з іх). Рэгістрацыя нараджэння дзіцяці ў бацькоў (аднаго з іх), якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, здзяйсняецца ў звычайным парадку, пры гэтым згоды бацькоў (апекуноў) непаўналетніх бацькі ці маці дзіцяці на рэгістрацыю нараджэння дзіцяці не патрабуецца.

На падставе запісу акта аб нараджэнні выдаецца пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і даведка для атрымання дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці. Гэтая працэдура здзяйсняецца бясплатна.

Да ведама грамадзян: аддзелам ЗАГС Стаўбцоўскага райвыканкама аказваецца дадатковая платная паслуга – рэгістрацыя нараджэння дзіцяці ва ўрачыстай абстаноўцы.

Надзея КАРТУЗАВА,

начальнік аддзела ЗАГС Стаўбцоўскага райвыканкама

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аддзел ЗАГС часта звяртаюцца з пытаннямі адносна рэгістрацыі нараджэння дзіцяці. Сітуацыі бываюць розныя: незарэгістраваны шлюб або яго скасаванне, смерць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика