На Століншчыне ёсць першыя гаспадаркі-тысячнікі!. 21.by

На Століншчыне ёсць першыя гаспадаркі-тысячнікі!

19.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

141095126414531
Дажджы, канешне, перашкаджаюць інтэнсіўнаму ходу ўборкі, але жніво не спыняецца. Работнікі сельскай гаспадаркі ловяць кожны момант, каб выйсці ў поле і сабраць ураджай. І ўжо ёсць першыя гаспадаркі, якія намалацілі па тысячы тон.

На 16 ліпеня збожжавыя культуры ўбраны на плошчы 3586 гектараў – гэта 18 працэнтаў ад плана. Усяго на Століншчыне намалочана 11048 тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць 30,8 цэнтнера з гектара.

У лідарах па працэнце пасяўных плошчаў КУВП “Манькавічы”, дзе ўбралі 45,4 працэнта – гэта 504 гектары. 37,5 працэнта плошчаў убрана ў КСУП “Беражное”, 35,7 – у КСУП “Варані”.

Самая высокая ўраджайнасць збожжавых у ААТ “Кароцічы” – 55,6 цэнтнера з гектара. Крыху ад лідараў адсталі ААТ “Палессе АБМ” – 50,1 цэнтнера з гектара. На трэцім месцы КСУП “Рухчанскі” з ураджайнасцю 39,6 цэнтнера з гектара.

На ўчарашні дзень самы высокі намалот збожжа ў СВК “Фядорскі” – 1605 тон. На другім месцы КУВП “Манькавічы” – 1553 тоны, на трэцім – КСУП “Беражное” – 1196 тон.

У разрэзе культур трыцікале займае сёлета ў раёне 5024 гектары. На ўчарашні дзень яно ўбрана з 893 гектараў – гэта 17,8 працэнта ад агульнай колькасці. Намалочана 2611 тон. Сярэдняя ўраджайнасць 29,2 цэнтнера з гектара.

Самая высокая ўраджайнасць трыцікале ў ААТ “Кароцічы” – 42 цэнтнеры з гектара. На другім месцы КСУП “Прыпяць-2009” – 37 цэнтнераў з гектара. 31 цэнтнер з гектара збіраюць у КУВП “Манькавічы”. Больш за 600 тон трыцікале ў засекі адправілі КСУП “Прыпяць-2009”, КУВП “Манькавічы” і СВК “Фядорскі”.

Жыта сёлета пасеяна на плошчы 2946 гектараў. Абмалочана на 1298 гектарах. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне 25 цэнтнераў з нектара. Агульны намалот склаў 3244 тоны.

У “КСУП “Прыпяць-2009” ужо закончылі ўборку жыта. Намалочана ў гаспадарцы 340 тон. Ураджайнасць склала 34 цэнтнеры з гектара.

Самая высокая ўраджайнасць жыта ў КСУП “Рубельскі” – 40,7 цэнтнера з гектара. Больш за ўсіх жыта ў засекі ўжо адправілі ў КУВП “Манькавічы” – 811 тон. 399 тон намалацілі ў КСУП “Рубельскі”, 376 – у КСУП “Струга”, 340 – у КСУП “Прыпяць-2009”.

Пшаніца сёлета ў раёне расце на плошчы 6207 гектараў. Абмалочана з плошчы 1261 гектар – гэта 20,3 працэнта. Агульны намалот па Століншчыне складае 4791 тону. Сярэдняя ўраджайнасць 38 цэнтнераў з гектара.

Самая высокая ўраджайнасць пшаніцы ў ААТ “Кароцічы” – 58 цэнтнераў з гектара. На другім месцы КСУП “Рухчанскі” – 51,4 цэнтнера з гектара. У ААТ “Палессе АВМ” – 50,1 цэнтнера з гектара.

Уборку азімага рапсу ўжо завяршылі ва ўсіх гаспадарках. Агульны намалот склаў 6970 тон з сярэдняй ураджайнасцю 24,3 цэнтнера з гектара. Усяго гаспадаркамі раёна прададзена 2794 тоны масласемя рапсу, у тым ліку ў кошт дзяржзаказу – 1414 тон.

Актыўна ідзе лушчэнне ржышча рапсу. Сярэдні паказчык па раёне 17,4 працэнта – гэта 1125 гектараў. Рапсавай саломы прыбрана 71,1 працэнта – з плошчы 2039 гектараў. У лідарах лушчэння ржышча ААТ “Церабяжоў-Агра”, КСУП “Рухчанскі” і КСУП “Варані”.

Паралельна з уборкай збожжавых ідзе і ўборка насення шматгадовых траў. Яны растуць на Століншчыне на плошчы 639 гектараў. На ўчарашні дзень убраны са 148 гектараў, ці з 23,2 працэнта. Агульны намалот склаў 39,1 тоны пры ўраджайнасці 2,6 цэнтнера з гектара.

Таццяна СЕГЕН

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Дажджы, канешне, перашкаджаюць інтэнсіўнаму ходу ўборкі, але жніво не спыняецца. Работнікі сельскай гаспадаркі ловяць кожны момант, каб выйсці ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика