«Агуркі пакуль не сняцца». Як працуюць студэнты на Гарынскім агракамбінаце. 21.by

«Агуркі пакуль не сняцца». Як працуюць студэнты на Гарынскім агракамбінаце

19.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

IMG_6205

Калі прыехалі на Гарынскі агракамбінат, работа там ішла поўным ходам. Карнішоны на канвееры пакрысе займалі месца ў маленькіх слоіках. Усе былі  заняты сваёй справай. А рабочымі на дадзены момант з’яўляюцца студэнты, якія прыехалі на канікулы да бацькоў і вырашылі падзарабіць капейку.

Аляксандр Несцяровіч

Аляксандр Несцяровіч

Навучэнец другога курса Столінскага аграрна-эканамічнага каледжа Аляксандр Несцяровіч  узначальвае студэнцкі атрад, які шчыруе зараз у цэху. Кандыдатуры шукаць не даводзіцца, у асноўным ідуць зацікаўленыя людзі. Некаторыя – упершыню, а іншыя ўжо работнікі са стажам.

Другі год запар Гарынскі агракамбінат становіцца месцам работы для Максіма Жаруна са Століна. Ён з’яўляецца студэнтам  Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Рассказвае, што ў сталіцы таксама ёсць магчымасць зарабіць грошай. Але ён два месяцы не быў дома і вельмі засумаваў. А каб не губляць час дарэмна, вырашыў зноў прыйсці сюды. Заработная плата дастойная, а, як гаворыцца, у студэнтаў лішніх грошай не бывае.

Ганна Патапейка і Надзея Грышко

Ганна Патапейка і Надзея Грышко

 

Прыгажуні-дзяўчаты раскладвалі ў слоікі прыправы. Надзея Грышко вучыцца ў Гомельскім дзяржаўным каледжы мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага і будзе выкладаць ігру на фартэпіяна. Тут яна ўпершыню, прызнаецца, што прыйшлося некалькі дзён звыкаць да пастаяннага шуму, які зараз амаль не заўважае. Галоўнае, пасля работы чакаюць чэсна заробленыя грошы. А вось куды іх патраціць збіраецца – дзяўчына не выдае.

Ганна Патапейка са Століна зарабляе грошы для канкрэтнай мэты – вадзіцельскага пасведчання, аб якім марыць даўно. У гэтым годзе яна скончыла Столінскі аграрна-эканамічны каледж і плануе працягваць вучобу ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Тут яна ўпершыню і ёй таксама спатрэбілася два дні на адаптацыю. Пад канец змены вельмі гудзелі ногі, але ўжо зараз звыклі да такой нагрузкі.

Максім Жарун

Максім Жарун

Для Аляксея Осіпава работа на Гарынскім агракамбінаце спачатку не прыйшлася даспадобы. Вельмі манатонная і шумная. Ды і агуркі ён ніколі   ў жыцці не закручваў. Але магчымасць хоць крыху стаць фінансава незалежным прымусіла зрабіць выклік самому сабе. І ён вытрымаў. Зараз рукі працуюць аўтаматычна.

– Ці не сняцца агуркі? – пытаю ў маладых людзей.

– Пакуль не! Пасля працоўнага дня спіш як забіты, увогуле нічога не сніцца, – смяюцца тыя.

Студэнцкія атрады на Гарынскім агракамбінаце ГА «БРСМ» арганізуе больш за 10 гадоў. За гэты час тут паспелі папрацаваць больш за 500 навучэнцаў розных устаноў.

Ганна Мельнік

Фота аўтара

Цікава ведаць

 Рашэнне аб стварэнні першага студэнцкага атрада было прынята 13 кастрычніка 1958 года на IX  справаздачна-выбарнай канферэнцыі камсамольскай арганізацыі фізфака МДУ. Момантам узнікнення студэнцкіх атрадаў прынята лічыць вясну 1959 года, калі 339 студэнтаў-фізікаў Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. В. Ламаносава паехалі на цаліну ў Паўночна-Казахстанскую вобласць (Булаеўскі раён), дзе пабудавалі 16 аб’ектаў, выканаўшы аб’ём работ на суму 250 тысяч рублёў. За лета ім удалося пабудаваць 12 жылых дамоў, цялятнік, два птушнікі і трусятнік. Неўзабаве на цаліну сталі прыбываць студэнты і з іншых ВНУ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Калі прыехалі на Гарынскі агракамбінат, работа там ішла поўным ходам. Карнішоны на канвееры пакрысе займалі месца ў маленькіх слоіках.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика