«Аўталэдзі» з білетам БРСМ
19.07.2018
—
Разное
|
Бухгалтар Стаўбцоўскага АКС Аляксандра Лагута прадстаўляла моладзь Стаўбцоўшчыны на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Аўталэдзі», які сёлета праходзіў у Заслаўі. Для Аляксандры тытул «аўталэдзі» гучыць не ўпершыню – летась яна таксама прымала ўдзел у гэтым праекце. Кіроўцу і яе аўтамабіль «Альфа-Рамэо» чакала пераадоленне практычных выпрабаванняў, а яшчэ – тэарэтычныя і творчыя заданні. Калі ў тэорыі патрэбны дакладныя веды, то ў творчасці віталіся нестандартны падыход і арыгінальныя «манёўры». Падчас іх Аляксандра прадстаўляла свой «дзявоча-аўтамабільны дуэт» у вобразе амерыканскай кіназоркі Мэрылін Манро. З падрыхтоўкай «візіткі» ёй дапамагла супрацоўнік раённага цэнтра культуры Марыя Манцывода. Конкурс завяршыўся, і аўталэдзі імкнецца быць на дарогах прыкладам дысцыплінаванага вадзіцеля. Таццяна ПЯТКЕВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бухгалтар Стаўбцоўскага АКС Аляксандра Лагута прадстаўляла моладзь Стаўбцоўшчыны на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Аўталэдзі», які сёлета праходзіў...
|
|