Да канца тыдня ў Беларусі будзе цёпла і дажджліва
19.07.2018 15:02
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА Да канца тыдня ў Беларусі чакаецца цёплае дажджлівае надвор'е. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 19 ліпеня паведаміла супрацоўніца Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Наталля Клявец, перадае Вінаватым у такім надвор'і сіноптыкі называюць маларухомы паўднёвы цыклон, цэнтр якога размяшчаецца над паўночным усходам Украіны. У Беларусь ідзе цёплае вільготнае паветра з Чорнага мора. Такое надвор'е захаваецца да канца тыдня. Удзент і ўвечары ў многіх раёнах краіны будуць ісці дажджы, чакаюцца навальніцы з парывістым ветрам. Уначы навальніцы і дажджы будуць слабець. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 14 да 19 градусаў, удзень — да 22-28 са знакам "плюс". Крыху паменшаюць дажджы на пачатку наступнага тыдня. Аднак у цэнтральных і ўсходніх рэгіёнах Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі. Высокай будзе і верагоднасць навальніцаў. Слупок тэрмометра ўначы будзе паказваць ад 11 градусаў цяпла на захадзе да 18 градусаў на ўсходзе краіны. Удзень чакаецца +22...+28 градусаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Да канца тыдня ў Беларусі чакаецца цёплае дажджлівае надвор'е. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 19 ліпеня паведаміла супрацоўніца Рэспубліканскага цэнтра...
|
|