Вядзецца ўстаноўка кантэйнераў. 21.by

Вядзецца ўстаноўка кантэйнераў

20.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Рубяжэвіцкім сельсавеце пачалася ўстаноўка кантэйнераў для збору цвёрдых бытавых адходаў.

Гэта работа праводзіцца аб’яднаннем камунальных службаў сумесна з сельвыканкамам. Адразу пад кантэйнерныя пляцоўкі была падрыхтавана бетонная аснова. На гэтым тыдні пачалася расстаноўка кантэйнераў. На кожную з пляцовак прадугледжаны чатыры кантэйнеры, два з якіх – адмыслова для збору пэт-бутэлек і шкла. Пра гэта сведчыць і адпаведны надпіс на кантэйнеры.

Камунальнікі зацікаўлены ў тым, каб разам са зборам цвёрдых бытавых адходаў ішоў і збор другасных матэрыяльных рэсурсаў. У першым паўгоддзі 2018 года яны ўжо адгрузілі на перапрацоўчыя заводы рэспублікі амаль 162 тоны макулатуры, 213 тон шкла, 66 тон пэт-бутэлек, 21 тону шын. Сабрана 1,2 тоны адпрацаванага масла.    

Асобна варта сказаць пра закуп старой бытавой тэхнікі (прасаў, камп’ютараў, тэлевізараў, газавых плітаў, пральных машын і т. п.). Часам яны загрувашчваюць памяшканні, двары. А іх жа можна здаць і мець нейкі прыбытак. Забраць гэтыя рэчы могуць у вас дома, варта падаць заяўку ў аб’яднанне камунальных службаў. На розныя віды другасных матэрыяльных рэсурсаў вызначаны свае цэны. Капейка да капейкі – і будзе рубель у сямейны бюджэт.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Рубяжэвіцкім сельсавеце пачалася ўстаноўка кантэйнераў для збору цвёрдых бытавых адходаў. Гэта работа праводзіцца аб’яднаннем камунальных службаў сумесна з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика