Свой день рождения Шумилинский район отметил велопробегом
20.07.2018
—
Разное
|
Па памятных мясцінах у дзень нараджэння раёна 17 ліпеня прыхільнікі актыўнага ладу жыцця з райцэнтра і навакольных вёсак вырашылі адзначыць дзень нараджэння Шумілінскага раёна падарожжам па гістарычных мясцінах. Адно з такіх месцаў – вёска Полцева, дзе захаваліся будынкі былога панскага маёнтка Баршчэўскіх. Старт велапрабегу па маршруце Шуміліна – Полцева – Шуміліна быў дадзены раніцай на цэнтральнай плошчы Шуміліна, дзе сабраліся больш за 40 чалавек з арганізацый і прадпрыемстваў Шуміліншчыны. У Полцеве велатурысты завіталі ў гадавальнік Шумілінскага лясгаса, дзе для ўдзельнікаў вела-прабегу майстар гадавальніка Сяргей Басаў правёў аглядавую экскурсію. Сяргей Пятровіч адзначыў, што саджанцы, якія вырошчваюцца ў гадавальніку, – гэта заўтрашні дзень шумілінскіх лясоў. Гістарычны экскурс па маёнтку Баршчэўскага, які датуецца 19-ым стагоддзем, веласіпедыстам прапанавала дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея Святлана Іванова. Удзельнікі прабегу ўсклалі кветкі да брацкіх могілак савецкім салдатам, якія загінулі падчас вызвалення Шуміліншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па памятных мясцінах у дзень нараджэння раёна 17 ліпеня прыхільнікі актыўнага ладу жыцця з райцэнтра і навакольных вёсак вырашылі адзначыць дзень нараджэння...
|
|