Інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з жыхарамі Сасноўкі. 21.by

Інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з жыхарамі Сасноўкі

20.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Традыцыйна ў апошні чацвер месяца ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца адзіны дзень інфармавання насельніцтва. У нашым раёне інфармацыйна-прапагандысцкія групы таксама пабывалі ў працоўных калектывах, расказалі аб справах у розных галінах сацыяльна-эканамічнай сферы.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч, сустрэлася з жыхарамі вёскі Сасноўка. Аб ахове здароўя расказала намеснік галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Тупека. Пытанні пажарнай бяспекі закрануў у сваім выступленні намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Эдвард Міхалькевіч. Аб крымінагеннай сітуацыі ў раёне паведаміў першы намеснік начальніка РАУС Іван Руткоўскі. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч завастрыў увагу прысутных на патрабаваннях працоўнага заканадаўства. А старшыня Жодзішкаўскага сельвыканкама Святлана Кучарава павяла гаворку пра чысціню і парадак у населеных пунктах.


шутагра 011.jpg

шутагра 024.jpg

Напрыканцы сустрэчы вяскоўцы задалі пытанні, якія тычыліся медыцыны і добраўпарадкавання. На іх былі атрыманы кампетэнтныя адказы.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйна ў апошні чацвер месяца ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца адзіны дзень інфармавання насельніцтва. У нашым раёне інфармацыйна-прапагандысцкія групы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика