Трое беларусаў, пацярпелых ва Украіне, — у цяжкім стане ў рэанімацыі. 21.by

Трое беларусаў, пацярпелых ва Украіне, — у цяжкім стане ў рэанімацыі

20.07.2018 18:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: facebook.com/Vyacheslav.Abroskin

Улады Мікалаеўскай вобласці Украіны накіравалі ў Крываазёрскую раённую лякарню дадатковых хірургаў і траўматолагаў. Дактары мусяць дапамагчы 12 беларусам, якія зранку 20 ліпеня пацярпелі ў ДТЗ. Як паведамлялася, у аўтааварыі загінулі пяць чалавек — кіроўца і чатыры пасажыры.

Украінскія медыкі паведамляюць, што трое пацярпелых знаходзяцца ў рэанімацыі, іх стан стабільна цяжкі, перадае Радыё "Свабода". Па іх словах, перавозіць пацярпелых у Беларусь пакуль што рана: спярша трэба пераканацца, што стан здароўя пацярпелых не будзе пагаршацца. 

У паліцыі Мікалаеўскай вобласці кажуць, што кіроўца грузавіка, з якім сутыкнуўся беларускі мікрааўтобус, затрыманы. Ён дае праваахоўнікам тлумачэнні, чаму прыпыніўся на праезнай частцы і не прыняў ўсе неабходныя меры бяспекі падчас аварыйнага прыпынку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: facebook.com/Vyacheslav.Abroskin Улады Мікалаеўскай вобласці Украіны накіравалі ў Крываазёрскую раённую лякарню дадатковых хірургаў і траўматолагаў. Дактары мусяць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика