Кіроўца грузавіка затармазіў, каб не збіць раварыста, і загінуў сам. 21.by

Кіроўца грузавіка затармазіў, каб не збіць раварыста, і загінуў сам

25.07.2018 14:01 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd-mo.gov.by

Кіроўца грузавіка затармазіў, каб не збіць раварыста, і загінуў сам. Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 24 ліпеня ў Старадарожскім раёне каля вёскі Горкі на 315-м кіламетры аўтадарогі мяжа Расіі — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы.

Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, фурай Scania R420 з паўпрычэпам кіраваў 58-гадовы жыхар Бярозы з Брэсцкай вобласці. З другаснай дарогі раптам выехаў 80-гадовы раварыст. Кіроўца грузавіка рэзка затармазіў. З-за гэтага драўняна-стружкавыя пліты, якія ён вёз, патрапілі ў кабіну. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы, ад якіх памёр на месцы.

Можна меркаваць, што раварыст не пацярпеў. Ён, як і кіроўца, быў цвярозы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd-mo.gov.by Кіроўца грузавіка затармазіў, каб не збіць раварыста, і загінуў сам. Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 24 ліпеня ў Старадарожскім раёне каля вёскі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика