Што будуць вывучаць школьнікі ў аграрных класах?. 21.by

Што будуць вывучаць школьнікі ў аграрных класах?

25.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Мінадукацыі зацвердзіла навучальную праграму факультатыўнага занятку «Уводзіны ў аграрныя прафесіі» для вучняў 10-11 класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі ад 4 ліпеня 2018 года № 58 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Навучальная праграма факультатыву прызначана сфарміраваць у вучняў інтарэс да аграрных прафесій, азнаёміць іх з тэхналогіямі вытворчасці сельгаспрадукцыі, забяспечыць ведамі аб узроўні тэхнічнага і энергетычнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці, а таксама азнаёміць з дзяржпалітыкай развіцця аграпрамысловага комплексу краіны.
Выпускнікі агракласаў вывучаць свет сельскагаспадарчых раслін і жывёл. Яны атрымаюць уяўленне аб тэхналогіях вытворчасці і ўмовах захоўвання сельгаспрадукцыі, селекцыі, біятэхналогіях, экалогіі, ветэрынарыі, генетыцы, а таксама аб тэхналагічным забеспячэнні сельгасвытворчасці. Школьнікі будуць умець класіфікаваць кармавыя, тэхнічныя, пладовыя, ягадныя культуры, лекавыя і эфіраалейныя расліны. Яны вывучаць пароды буйной рагатай жывёлы, авечак, коз, свіней, коней, трусоў, пушных звяроў і птушак. Акрамя таго, яны будуць ведаць класіфікацыю і асноўныя сістэмы трактароў, электраабсталяванне жывёлагадоўчай фермы і ў цэлым сістэму сельскагаспадарчых машын.
Праграма факультатыўнага занятку разлічана на 140 гадзін. У ёй прадугледжаны практычныя заняткі, правядзенне семінараў, экскурсій, выязных заняткаў у мэтах замацавання атрыманых ведаў на практыцы, азнаямленне з арганізацыяй аграрнай вытворчасці.
Як паведамлялася, з новага навучальнага год ў беларускіх школах з’явяцца агракласы. Існуе дамоўленасць аб стварэнні 10 такіх класаў. У асноўным яны з’явяцца ў вёсцы і ў невялікіх гарадах. Трапіць туды дзеці змогуць пасля гутаркі, улічвацца таксама будуць падагульняючыя балы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінадукацыі зацвердзіла навучальную праграму факультатыўнага занятку «Уводзіны ў аграрныя прафесіі» для вучняў 10-11 класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика