У Росі пройдуць урачыстасці пад дэвізам «Жыць Евангеллем»
26.07.2018
—
Разное
|
4–5 жніўня ў гродзенскім дыяцэзіяльным санктуарыі Пана Езуса Журботнага ў Росі па традыцыі адбудзецца малітоўнае чуванне. Дэвіз сёлетніх урачыстасцяў — «Жыць Евангеллем», паведамляе Да ўдзелу ў чуванні і малітве перад славутай ласкамі фігурай Пана Езуса Журботнага ў Росі заклікаў сваім паведамленнем усіх вернікаў дыяцэзіі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Праграма ўрачыстасцяў у Росі 4 жніўня (субота) з 17.00 — прывітанне пілігрымаў 18.00 — св. Імша з удзелам пілігрымаў (цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі) 21.00 — прэзентацыя груп пілігрымаў 22.00 — духоўная канферэнцыя 22.30 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, Эўхарыстычная адарацыя, чуванне 5 жніўня (нядзеля) 1.00 — перапынак на каву 2.00 — Ружанец (радасныя таямніцы) 3.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці з разважаннямі 4.00 — індывідуальная адарацыя 6.30 — Ружанец (хвалебныя таямніцы) 7.30 — працэсія вакол святыні, акт прысвячэння каля фігуры Маці Божай Каралевы Супакою 8.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі 9.00 – урачыстая святая Імша (цэлебруе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч), благаслаўленне на заканчэнне ўрачыстасці Фота holiday.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4–5 жніўня ў гродзенскім дыяцэзіяльным санктуарыі Пана Езуса Журботнага ў Росі па традыцыі адбудзецца малітоўнае чуванне. Дэвіз сёлетніх...
|
|