Па Мінску гуляў голы мужчына. Зайшоў у аптэку, але нічога не набыў (фота). 21.by

Па Мінску гуляў голы мужчына. Зайшоў у аптэку, але нічога не набыў (фота)

27.07.2018 13:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Еўрарадыё

Увечары 26 ліпеня па цэнтры Мінска гуляў голы мужчына. У распараджэнне Еўрарадыё трапіла некалькі фотаздымкаў з ім. На адным “мінскі Адам” ляжыць на ходніку побач з адзеннем, на іншым ён у чым маці нарадзіла заходзіць у аптэку. Усё гэта адбываецца на праспекце Незалежнасці, у раёне станцыі метро “Акадэмія навук”.

Як распавялі Еўрарадыё ў аптэцы, мужчына зайшоў, пастаяў крыху і выйшаў, нічога не набыўшы. Ці то дзвярыма памыліўся, ці то асартымент не спадабаўся. Цікава, адкуль незвычайны пакупнік збіраўся дастаць грошы?

“Мы бачылі, як ён пайшоў далей па праспекце Незалежнасці, і выклікалі міліцыю”, — дадалі ў аптэцы.

Пераследаваць мужчыну аптэкаркі на сталі.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Еўрарадыё Увечары 26 ліпеня па цэнтры Мінска гуляў голы мужчына. У распараджэнне Еўрарадыё трапіла некалькі фотаздымкаў з ім. На адным “мінскі Адам” ляжыць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика