У амерыканскай Каліфорніі двое пажарных загінула ад “вогненага тарнада”. 21.by

У амерыканскай Каліфорніі двое пажарных загінула ад “вогненага тарнада”

29.07.2018 12:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: AFP

У амерыканскім штаце Каліфорнія працягваюцца маштабныя лясныя пажары. Агонь імкліва распаўсюджваецца праз моцны вецер, таму цяперашняе бедства ўжо назвалі “вогненым тарнада". Як перадае ВВС, ужо загінулі двое пажарных, а дзясяткі тысяч чалавек вымушаныя пакінуць свае дамы.

Агонь ужо знішчыў 500 будынкаў, тысячы іншых збудаванняў у небяспецы. Пажарныя здолелі лакалізаваць толькі 5% узгаранняў.

Лясны пажар у Каліфорніі пачаўся ў панядзелак праз паломку ў аўтамабілі. Тэрыторыя ў 194 квадратных кіламетры ахопленая агнём. Моцны вецер не толькі спрыяе распаўсюду полымя, але і выдзірае з коранем дрэвы, перакульвае аўтамабілі і псуе дарожнае пакрыццё.

На тушэнні пажараў працуюць болей за 3400 пажарных, аднак сухое і гарачае надвор’е, якое захаваецца ў бліжэйшы тыдзень, можа пагоршыць сітуацыю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: AFP У амерыканскім штаце Каліфорнія працягваюцца маштабныя лясныя пажары. Агонь імкліва распаўсюджваецца праз моцны вецер, таму цяперашняе бедства ўжо...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика