Вада памылак не даруе. 21.by

Вада памылак не даруе

30.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулую суботу ў раёне адбыўся няшчасны выпадак на вадзе. У свой дзень нараджэння ў пажарным вадаёме ў Баханах утапіўся мясцовы жахар. Сёлета гэта другі па ліку тапелец, ахвярай вады папярэдне стаў мінчанін. Як адзначае старшыня Стаўбцоўскай грамадска-дзяржаўнай арганізацыі выратавання на водах Іосіф Грыгарцэвіч, за апошні час у рэспубліцы пачасціліся выпадкі ўтаплення непаўналетніх. З пачатку года загінулі дзевятнаццаць дзяцей, чацвёра з іх – у Мінскай вобласці. 15 чэрвеня ў Маладзечанскім раёне патанула дванаццацігадовая дзяўчынка, якая аступілася на крутым беразе штучнага вадаёма. 19 ліпеня ў аналагічнай саджанцы ў Капыльскім раёне нырнуў у ваду дзесяцігадовы хлопчык і атрымаў смяротную траўму. Прычынамі няшчасных выпадкаў становіцца бескантрольнасць за дзецьмі з боку дарослых, неарганізаваны адпачынак дзяцей.

Пр.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу ў раёне адбыўся няшчасны выпадак на вадзе. У свой дзень нараджэння ў пажарным вадаёме ў Баханах утапіўся мясцовы жахар. Сёлета гэта другі па ліку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика