У бліжэйшыя дні метэаролагі прагназуюць Нясвіжчыне цёплае, надвор’е, без дажджоў і істотнага ветру. Пачатак апошняга летняга месяца будзе радаваць жыхароў раёна высокай тэмпературай паветра.
Сёння, 31 ліпеня, усталюецца малавоблачнае надвор’е. Удзень максімальная тэмпература складзе +28 °С, ноччу яна будзе вагацца ў межах +19…+21 °С.
У першы дзень жніўня раніцай магчыма пахмурнае надвор’е, але ўдзень павінна стаць, як і ў мінулы дзень, амаль ясна, без ападкаў. Паветра прагрэецца да +24…+27 °С, у начныя часы — да 19 са знакам “+”.
У чацвер, 2 жніўня, дзённая тэмпература складзе 26…28 градусаў цяпла, будзе ясна, ноччу — 17…19 вышэй за нуль.
Пятніца прагназуецца больш воблачнай на працягу дня, але з праясненнямі і зноў жа без ападкаў. Днём метэаролагі абяцаюць да +27 °С, ноччу — +19…+20 °С.
Надвор’е на выхадныя чытайце ў нашых наступных паведамленнях.
“НН”.