Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі выбачыўся перад жонкай-кітаянкай за тое, што назваў яе японкай. 21.by

Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі выбачыўся перад жонкай-кітаянкай за тое, што назваў яе японкай

01.08.2018 09:51 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Джэрэмі Хант, які ўзначальвае міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі, быў вымушаны выбачацца за няёмкі выпадак, які адбыўся з ім падчас візіту ў Кітай.

Падчас міністэрскай сустрэчы Хант назваў сваю жонку японкай, хаця насамрэч яна кітаянка. Словы міністра выклікалі смех у зале: ён адразу ж выправіўся і папрасіў прабачэння ў прысутных.

Пазней Хант размясціў у Twitter напаўжартаўлівы пост, у якім папрасіў прабачэння і ў жонкі. «Калі вы размаўляеце па-англійску з кітайцамі пра размову, якая была ў вас па-японску пра вашую кітайскую жонку, не пераблытайце іх! Прашу прабачэння ў шматпакутнай місіс Хант», – напісаў чыноўнік.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
​Джэрэмі Хант, які ўзначальвае міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі, быў вымушаны выбачацца за няёмкі выпадак, які адбыўся з ім падчас візіту ў Кітай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика