Хлебаробы стараюцца – аплата высокая
02.08.2018
—
Разное
|
Хлебаробы ААТ «Вішнявецкі-агра» намалочваюць з кожнага гектара каля трыццаці цэнтнераў збожжа і па гэтым паказчыку займаюць прызавое месца сярод гаспадарак раёна. Галоўны аграном Леанід Новік (Леанід Георгіевіч зараз выконвае абавязкі дырэктара таварыства) расказвае, што сёлета збожжавыя і зернебабовыя неабходна ўбраць з плошчы звыш двух тысяч гектараў. Нямала было ўкладзена сродкаў для таго, каб вырасціць высокі ўраджай: пасеяны перспектыўныя сарты, строга вытрымлівалася тэхналогія і перазімавалі азімыя няблага, аднак вынік не радуе. Недабор ураджаю чакаецца адчувальным. На дзень наведвання гаспадаркі была абмалочана пятая частка пасеваў. У брыгадзе Вячаслава Ермаковіча ўбіралі ячмень за вёскай Галавенчыцы. – Такога анамальнага года, як сёлета, не памятаю за ўсе гады маёй работы, – гаворыць брыгадзір. – Спачатку засуха, а затым дажджы літаральна звялі да нуля нашыя спадзяванні. Разумею, што пацярпелі ўсе гаспадаркі, але ад гэтага не лягчэй. Уборачная вельмі складаная, але будзем старацца абмалаціць вырашчанае. Міхаіл Грышан, калега Вячаслава Пятровіча па працы (завіхаюцца абодва на гэтых пасадах на працягу трыццаці васьмі гадоў), дадае, што першымі вырашылі ўбіраць лепшыя ўчасткі, бо трэба па максімуму захаваць вырашчаны ўраджай. Асабліва няпроста будзе абмалаціць ячмені, на якіх пайшла расці падсада. Сур’ёзная сітуацыя складвалася і з прапашнымі культурамі, але ўраджайнасць цукровых буракоў, бульбы і кукурузы чакаецца неблагой. Шчыруюць на збожжавых палетках восем экіпажаў. Стараюцца Максім Паплаўскі і Кацярына Стралковіч, Уладзімір Новік і Віктар Фурсевіч, Уладзімір Кандрахоў і Ягор Загуста, Віталій Шода і Антон Фурсевіч, Аляксандр Дубялеў і Валерый Рачок, Віктар Галавач і Андрэй Кажамяка, Вадзім Шыбко і Дзмітрый Барысевіч, а таксама маладзёжны экіпаж – Павел Пранукевіч і Мікіта Якжык. Адвозяць збожжа ад камбайнаў Уладзімір Ярашэвіч, Віталій Супрун, Міхаіл Астравух, Уладзімір Гапонаў, Міхаіл Гузач, Яраслаў Ажгірэвіч і Валянцін Калянко. Збожжа новага ўраджаю для дасушвання дастаўляецца на збожжасушыльны комплекс у Мархачоўшчыну, дзе кругласутачна працуюць аператары Аляксандр Станкевіч, Дзмітрый Марзалюк, Дзмітрый Рубанаў і Сяргей Аўлохаў. Хуткімі тэмпамі прасуецца і звозіцца з палёў салома. Задзейнічаны чатыры прэсы, на якіх працуюць Леанід Станкевіч, Міхаіл Супрун, Алег Камёнка і Аляксандр Рачок. У гаспадарцы штодзень падвод-зяцца вынікі спаборніцтва, і вызначаюцца лідары жніва. З пачатку ўборачнай лідзіруе экіпаж у складзе камбайнера Максіма Паплаўскага і памочніка Кацярыны Стралковіч, а вадзіцель Уладзімір Ярашэвіч першым у раёне перавёз тысячу тон збожжа. На мінулым тыдні намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Ганна Трафіменка і галоўны эканаміст Леанід Кульша пабывалі на полі ля кожнага камбайна, дзе азнаёмілі людзей з расцэнкамі па аплаце працы, якія перагледжаны сёлета ў бок павелічэння. Кожны з іх стараецца ўбіраць збожжа без страт, бо за якасць уборкі налічваюцца дадатковыя грошы. Камбайнеры задаволены. Для занятых на жніве арганізавана гарачае харчаванне, дастаўляюць абеды на поле повар Марыя Літвіновіч і рабочая Надзея Міхайлоўская, якія працуюць пад началам загадчыцы сталовай Антаніны Дзікавіцкай. Жніво ў самым разгары, але дбаюць тут і пра будучы ўраджай. Адначасова ў таварыстве вядзецца падрыхтоўка глебы для сяўбы азімага рапсу і азімых збожжавых культур. НА ЗДЫМКАХ: Экіпаж камбайнераў у складзе Уладзіміра Кандрахова і Ягора Загусты; брыгадзір Міхаіл Грышан гутарыць з камбайнерам Віктарам Галавачом і яго памочнікам Андрэем Кажамяка; хлеб новага ўраджаю; машыністы збожжасушыльнага комплекса Дзмітрый Рубанаў і Сяргей Аўлохаў; абедзенны перапынак у камбайнера Уладзіміра Новіка, вадзіцеля Уладзіміра Ярашэвіча і камбайнера Максіма Паплаўскага; прасуецца ў рулоны салома. Надзея БАТАЛКА, фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хлебаробы ААТ «Вішнявецкі-агра» намалочваюць з кожнага гектара каля трыццаці цэнтнераў збожжа і па гэтым паказчыку займаюць прызавое месца сярод гаспадарак... |
|