Любімыя мясціны малой радзімы. 21.by

Любімыя мясціны малой радзімы

04.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Любімыя мясціны  малой радзімы

Мая малая радзiма – вёсачка Раманаўцы. Яна маленькая, але гэта самы дарагi для мяне куточак. Вельмі сумна, што цяпер тут многа пустуючых хат і мая родная хата да іх далучылася. Цешыць тое, што летам у вёску едуць унукі і праўнукі маіх аднавяскоўцаў. А мне не трэба далёка ехаць. Некалькi кіламетраў на веласіпедзе – і я ў роднай вёсцы.

 

Спачатку мяне сустракае лясок, які мы называем Барок. Грыбы, сунiцы, чарнiцы, малiны, ажыны – усё гэта дарыў нам родны лясок. А восенню нас чакала Нязбодзiцкая васьмiгодка. І хадзiлi мы ў школу праз Барок. Я вельмi люблю сваю маленькую вёсачку, сваiх аднавяскоўцаў. Пра свае ўспамiны дзяцiнства я напiсала верш. Можа, ён i не вельмi добры, але напiсаны з вялiкай пяшчотай i любоўю да маёй маленькай радзiмы.


Родная вёска! Радзiма малая!
Майго дзяцiнства светлы ўспамiн.
Я дзякую за тое, што дарыла
Мне многа добрых, радасных хвiлiн.
Мой родны лес! Знаёмаю
сцяжынкай
Мы бегалi да Бабiнай гары,
Там, дзе цвiлi блакiтныя пралескi,
Спявалi свае песнi салаўі.
Зязюлька нам гадочкi кукавала,
Шапталi нешта сосны з вышынi,
Тут, у Барку, мы ягады збiралi,
А на Маргах – прыгожыя грыбы.
Шум родных сосен помнiць буду
вечна,
Як i малую вёсачку сваю,
Бо толькi тут, у святым для
мяне месцы,
Душы часцiнку я пакiнула сваю.

 

 

Алена Урбановіч,
аг. Дабраволя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая малая радзiма – вёсачка Раманаўцы. Яна маленькая, але гэта самы дарагi для мяне куточак. Вельмі сумна, што цяпер тут многа пустуючых хат і мая родная хата да іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика