Хойніцкі лясгас: справы надзённыя
06.08.2018
—
Разное
|
У.В. Грыцкоў, дырэктар ДЛГУ «Хойніцкі лясгас» – Лес – вялікае багацце. Гэты выраз апраўданы ў самым прамым, гэта значыць, грашовым сэнсе. Але з такім рэсурсам варта абыходзіцца граматна. Толькі пры гэтай умове можна весці паспяховую камерцыйную дзейнасць. А.В. Сушчанка, вадзіцель на вывазцы лесу І.В. Мурашка, навальшчык-звальшчык У нашай гаспадарцы 7 лясніцтваў. Яны ахопліваюць 63 тысячы гектараў. У штаце налічваецца 325 чалавек, з іх 10 – маладыя спецыялісты, у тым ліку чацвёра прыйшлі да нас сёлета. Г.І. Муравейнікава, майстар цэха № 3 і А.І. Шлёг, станочнік Маюцца два дрэваапрацоўчыя цахі. Іх мадэрнізавалі. Пастаянна закупляецца новае абсталяванне, тэхніка. Ёсць у нас і дранкарубільная машына: «грызе» магутныя ствалы, толькі трэскі ляцяць. Але не ў адходы, а на экспарт. В.І. Бурак, вальшчык лесу Паселіцкага лясніцтва Нарыхтоўкай займаюцца вальшчыкі. Працэс паскарае шматаперацыйны лесанарыхтоўчы комплекс, у які ўваходзяць харвестэр і фарвардэр. Машыны выконваюць валку, абразанне і распілоўку патрэбнага памеру. Тэхніка імпартная, новая, працуе ў лясгасе з сёлетняй зімы і актыўна сябе акупляе. С.А. Іванова, эканаміст па працы і зарплаце У Паселіцкім лясніцтве, якое сёлета стала першым па вытворчых паказчыках сярод лясніцтваў Хойніцкага лясгаса, аднымі з лепшых работнікаў з’яўляюцца і леснікі-цёзкі – Мікалай Васільевіч Ганчар і Мікалай Мацвеевіч Ганчар. Абодва жывуць у вёсцы Конанаўшчына, якая геаграфічна і адміністрацыйна адносіцца да Брагінскага раёна, але ж прылягаючыя да яе лясныя ўгоддзі ўваходзяць у склад Хойніцкага лясгаса. Там леснікі – на ўсе рукі майстры, бо і кустарэзам добра валодаюць, і работу вальшчыка ведаюць. Мікалай Васільевіч стаў лепшым работнікам лясной гаспадаркі па паказчыках 2017 года. М.В. Ганчар і М.М. Ганчар, леснікі Паселіцкага лясніцтва Прадукцыя лясгаса экспартуецца ў замежжа. Спіс такіх краін павялічваецца. Сёння гэта Азербайджан, Польшча, Літва і Латвія, Германія, Турцыя, Румынія, Бельгія. У асноўным, рэалізуем туды піламатэрыялы і дранку. Дрэваапрацоўчы цэх Але гэта частка здабытага лесу. Астатнія апрацоўваюць у цахах. Адна з тых, хто рэгулюе гэту работу і кантралюе яе якаснае выкананне, майстар цэха № 3 Галіна Іванаўна Муравейнікава. Яна працуе не толькі з лічбамі, але асабіста з кожным з сямі падначаленых. Напрыклад, перад пачаткам рабочага дня падрабязна абмяркоўвае план работы, яе аб’ёмы. З адказнымі людзьмі і працаваць лягчэй. У такіх і справа ў руках ідзе спарней. Як у станочніка 5 разраду Аляксандра Іванавіча Шлёга. Сёмы год ён працуе ў лясгасе, заслужыў адны станоўчыя водгукі. Не толькі на продажы драўніны і тавараў з яе зарабляем. Ёсць і такі перспектыўны накірунак – развіццё турызму. Прапануем арганізацыю палявання і проста адпачынку на ўлонні прыроды. Для гэтых мэт здаецца ў арэнду Домік паляўнічага ў Дубровіцы. За шэсць месяцаў года тут зарабілі 13231 рубель (за адпаведны перыяд 2017-га – 10000 рублёў). Не будзе перавелічэннем сказаць, што гэты адпачынак карыстаецца вялікім попытам – тут і лазня, і дворык для прыгатавання шашлыкоў, у будынку ёсць більярдны стол. Карацей, усе атрыбуты для прыемных выхадных. Акрамя таго, побач дэндрапарк, які ўваходзіць у спіс пунктаў экамаршрута. Як бачна, наша дзейнасць самая разнапланавая. Галоўнае, своечасова рэагаваць на патрэбы рынку і саміх людзей. Гэтым правілам і карыстаемся. Запісала Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даўно мінуў той час, калі асноўным відам прыбытку ў лясгасе была рэалізацыя дроў насельніцтву. Гэта паслуга захавалася, але з’явіліся больш эфектыўныя і...
|
|