Клопаты камунальшчыкаў
06.08.2018
—
Разное
|
Дзіцячая пляцоўка ў мікрараёне «Юбілейны» райцэнтра цяпер мае канкрэтную мяжу: вакол гульнявой зоны ўстаноўлена драўляная агароджа. Як адзначылі ў КЖУП «Хойніцкі камунальнік», у сувязі з тым, што тут індывідуальны прадпрымальнік устанаўлівае гульнявое абсталяванне, якое патрабуе падключэння да электрасеткі (для гэтага быў устаноўлены ім размеркавальны шчыток), прынята рашэнне раздзяліць тэрыторыю на дзве зоны. Гульнявую пляцоўку для бяспекі дзяцей абгарадзілі драўляным плотам. У хуткім часе ён будзе пафарбаваны. Агульная працягласць магістральных цеплавых сетак, якія плануецца замяніць у райцэнтры ў бягучым годзе, складае 3,4 км у аднатрубным вылічэнні. Дарэчы, цепласеткі з папярэдне ізаляваных труб дазваляюць істотна знізіць страты цяпла ад цеплакрыніц да спажыўца. На работах занятыя дзве брыгады КЖУП «Хойніцкі камунальнік». Адна з брыгад, адзначыў начальнік участка цеплавых сетак цэха кацельных і цепласетак І.Я. Асаўляк, выконвае работы па замене труб ад магазіна «Еўраопт» да ЦТП па вул. Лермантава, 8а. Вольга БЕЛАШ. Фота аўтара. З 23 па 27 ліпеня работнікі КЖУП «Хойніцкі камунальнік» выканалі наступныя работы па рамонту вулічна-дарожнай сеткі ў горадзе. Заасфальтавалі паглыбленні на прыпынках грамадскага транспарту «Пл. Танкістаў», «СШ № 1» па вул. Савецкая. Ірына ЛУКАШЭНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бяспека дзяцей Дзіцячая пляцоўка ў мікрараёне «Юбілейны» райцэнтра цяпер мае канкрэтную мяжу: вакол гульнявой зоны ўстаноўлена драўляная агароджа. Як...
|
|