Міжнародны лагер «Бе-La-Русь»
06.08.2018
—
Разное
|
Гомельшчыну на ім прадстаўляла дэлегацыя з 25 чалавек, у склад якой увайшла і першы сакратар раённага камітэта БРСМ Л.А. Гаркуша. Удзел у мерыпрыемствах на працягу чатырох дзён прынялі амаль 500 чалавек. Кожная краіна прадстаўляла свае нацыянальныя культурныя традыцыі. Не абышлі ўвагай і самую папулярную тэму гэтага лета – футбол. Як падзялілася Людміла Аляксандраўна, кожны дзень быў напоўнены знаёмствамі, спартыўнымі спаборніцтвамі, сустрэчамі, майстар-класамі: «Мы здавалі нормы „ГТО“ – у сучаснай манеры, канешне. У сваю чаргу беларуская дэлегацыя прапанавала змайстраваць ляльку-абярэг. Удзельнічалі ў флэшмобе, усклалі кветкі да „Кургана Дружбы“ – помніка ў гонар партызан і падпольшчыкаў трох краін. Галоўнае, што дае такое мерапрыемства, – захоўванне традыцый, наладжванне ўзаемасувязей, супрацоўніцтва». Вольга БЕЛАШ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін раз у год на мяжы трох дзяржаў – Беларусі, Расіі і Літвы – з’яўляецца амаль цэлы горад. Жыхары яго – моладзь, а падзея, якая ўсіх збірае, – гэта міжнародны...
|
|