Паклічам свята
07.08.2018
—
Разное
|
Прапановай Гомельскага аблвыканкама вызначана дата правядзення Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”. Традыцыйнае свята запланавана сёлета на 25 жніўня. Да гэтай даты распрацоўваецца сцэнарый урачыстага адкрыцця. Для ўдзелу ў фестывалі будуць запрошаны замежныя творчыя калектывы і кіраўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Беларусь. Удзел таксама прымуць аматарскія калектывы мастацкай самадзейнасці Палесся. Будуць арганізаваны стылізаваныя падворкі. Удзельнікам і гасцям прапанаваны шырокі асартымент харчовых і нехарчовых тавараў. Званне “Ганаровы Паляшук” атрымае адна з прапанаваных кандыдатур. Анансаваць падрыхтоўку і правядзенне свята будуць тэлевізійныя каналы нашай краіны. Ім таксама даручана падрыхтаваць сацыяльную рэкламу – дэманстрацыю відэароліка і прэзентацыйнага фільма пра фестываль “Покліч Палесся”. Фестываль, як заўсёды, плануюць правесці на высокім творчым узроўні. І. АЛЯКСАНДРАВА. Фота Н. ЧАРНЯЎСКАЙ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прапановай Гомельскага аблвыканкама вызначана дата правядзення Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”. Традыцыйнае свята...
|
|