Жніўная пара. 21.by

Жніўная пара

11.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

110818a

У ААТ «Агранёманскі» сёлета працуюць на жніве чатыры маладзёжныя экіпажы. У іх ліку і сямейны экіпаж у складзе Віктара і Таццяны Семянько. Таццяна працуе бухгалтарам на прыватным прадпрыемстве, зараз у водпуску. Гэта яе першая ўборачная кампанія ў якасці памочніка камбайнера. Руплівыя працаўнікі займаюць другое месца ў раённым спаборніцтве сярод маладых удзельнікаў жніва. Віктар Семянько шчыруе ў таварыстве на працягу дзесяці гадоў і пастаянна дабіваецца высокіх вынікаў. Двойчы прымаў удзел у абласных фестывалях «Дажынкі». Малады чалавек паказвае прыклад і на выкананні іншых палявых работ. Ён неаднаразовы пераможца раённага спаборніцтва на ўнясенні ў глебу мінеральных угнаенняў. Віктар Семянько – дастойная змена старэйшаму пакаленню добрасумленных і старанных механізатарскіх кадраў таварыства. Хлебаробскі вопыт набывае і Таццяна.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

 

НА ПАЛЯХ РАЁНА (ІНФАРМАЦЫЯ ПА СТАНЕ НА 9 ЖНІЎНЯ)

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў сельгасарганізацыях убраны на 17 946 гектарах, што складае 82,5 працэнта да агульнай уборачнай плошчы.

Першымі завяршылі жніво хлебаробы ААТ «Вялікі Двор» і «Дзераўное».

Сярэднераённая ўраджайнасць складае 21,7 цэнтнера збожжа з гектара. У ААТ «Вялікі Двор» атрымалі па 37,6 цэнтнера на круг, у ААТ «Вішнявецкі-агра» намалочваюць па 28,8 цэнтнера, у ААТ «Жацерава» – па 25,8 цэнтнера.

Намалочана па раёне 38 937 тон збожжа. Вышэйшы паказчык у ААТ «Вішнявецкі-агра» – 5032 тоны, у ААТ «Агранёманскі» і «Вялікі Двор» – адпаведна 4630 і 3868 тон.

Лён выцераблены на палове пасяўной плошчы.

Працаўнікі ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» першыя пасеялі азімую свірэпіцу.

Пад сяўбу азімых культур у гаспадарках заарана 4188 гектараў глебы.

Пад азімую сяўбу назапашана каля 115 тысяч тон арганікі, што складае 57,3 працэнта да плана.

 

ДОШКА ГОНАРУ

У раённым спаборніцтве з пачатку ўборкі збожжавых на 9 жніўня лепшых паказчыкаў дасягнулі:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Вялікі Двор» у складзе Аляксандра ТАРАБЭША і Міхаіла ЛАГАЕВА, якія на камбайне КЗС-1218 убралі 274,6 гектара і намалацілі 981,2 тоны збожжа;

– камбайнер ААТ «Жацерава» Аляксандр ГАНЧАРЭНКА, які на камбайне «Лексіон-560″ убраў 365,4 гектара і намалаціў 879 тон збожжа;

– вадзіцель ААТ «Дзераўное» Казімір ШУМЧЫК, які на аўтамашыне МАЗ-551 перавёз 1783,6 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Жацерава» Мікалай АМЕЛЬЧЫЦ, які на аўтамашыне ГАЗ-САЗ перавёз 661 тону збожжа;

– машыністы збожжасушыльнага комплексу ААТ «Вішнявецкі-агра» Аляксандр СТАНКЕВІЧ, Дзмітрый МАРЗАЛЮК, Сяргей АЎЛОХАЎ, Дзмітрый РУБАНАЎ, якія на КЗС-30 дапрацавалі 3376,9 тоны збожжа;

сярод маладых удзельнікаў жніва:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Вішнявецкі-агра» ў складзе Максіма ПАПЛАЎСКАГА і Кацярыны СТРАЛКОВІЧ, якія на камбайне «Лексіон -560″ убралі 328 гектараў і намалацілі 917,2 тоны збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Віктара і Таццяны Семянько, якія на камбайне «КЗС-1218″ убралі 301,5 гектара і намалацілі 765,3 тоны збожжа;

– вадзіцель ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» Валянцін ГАЦУРА, які на аўтамашыне МАЗ-555142 перавёз 1048,5 тоны збожжа;

–             вадзіцель ААТ «Вялікі Двор» Аляксандр ЕЎТУХ, які на аўтамашыне ГАЗ-САЗ перавёз 1093,1 тоны збожжа.

 

МАЗЫ – ПА ЗБОЖЖА

УП «Барысаўхлебпрам» і УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» далі заказ аўтапарку № 17 на 9 МАЗаў для адвозкі збожжа.

Машыны, сярод іх і тры з прычэпамі, адвозяць збожжа новага ўраджаю з палёў сельскагаспадарчых таварыстваў раёна.

Сярод дзевяці вадзіцеляў большасць тых, хто не першы год удзельнічае ва ўборцы збожжавых. Гэта вопытныя, добрасумленныя працаўнікі Генадзь Самахвал, Аляксандр Ярашэвіч, Павел Пронька. Выдатна зарэкамендаваў сябе таксама на гэтым важным фронце работ малады вадзіцель Антон Кіслоў.

Пр

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ААТ «Агранёманскі» сёлета працуюць на жніве чатыры маладзёжныя экіпажы. У іх ліку і сямейны экіпаж у складзе Віктара і Таццяны Семянько. Таццяна працуе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика