Каб не стаць ахвярай – прытрымлівайцеся правілаў
14.08.2018
—
Разное
|
Пачатак апошняга месяца лета выдаўся надзвычай «гарачым» на дарожна-транспартныя здарэнні. 1 жніўня, каля 17 гадзін вечара, жыхарка Дзяржынскага раёна, якая рухалася на матацыкле «Мінск» у напрамку Кромані, учыніла ў Налібаках наезд на пяцігадовага хлопчыка, які раптам выбег з двара дома. У выніку, пацярпеўшы з цяжкімі траўмамі быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ». Адначасовай умовай здарэння стала тое, што бацькі пакінулі непаўналетняга сына без нагляду. У дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося апоўначы 6 жніўня на аўтадарозе Брэст –Мінск – мяжа РФ, загінула трыццацідзевяцігадовая жыхарка Слабады. На жанчыну, якая знаходзілася на праезджай частцы без святлоадбівальнага элемента, спачатку быў учынены наезд вадзіцелем аўтамашыны «Нісан- альмера», які рухаўся ў бок сталіцы, а затым – вадзіцелем «Рэно», які ехаў у спадарожным кірунку. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пацярпеўшая памерла на месцы. 7 жніўня, у 8 гадзін 20 мінут, на трасе, за некалькі кіламетраў ад вышэйзгаданага выпадку, адбылася аварыя са смяротным зыходам. Расіянін, які рухаўся на аўтамашыне «Нісан Х-трэйл» у напрамку Мінска, няправільна выбраў бяспечную хуткасць руху транспартнага сродку, адхіліўся ад кіравання машынай (магчыма заснуў) і пасля некалькіх манеўраў апярэджання спадарожных транспартных сродкаў сутыкнуўся з аўтамашынай МАЗ. У выніку загінула пасажыр легкавой аўтамашыны, яшчэ адна жанчына атрымала траўмы. Пацярпеў і пасажыр велікагруза. Прычынай трагічнай аварыі стаў стомлены стан вадзіцеля легкавой аўтамашыны. Тых грамадзян, хто стаў сведкам вышэйзгаданых здарэнняў, пераканаўча просім звярнуцца ў Стаўбцоўскі РАУС. Рэкамендуем вадзіцелям не перавышаць устаноўленую хуткасць руху і выбіраць яе з улікам асаблівасцяў транспартнага сродку, умоў надвор’я, стану дарожнага пакрыцця. Абавязкова адпачываць у дарозе, каб мець добры фізічны стан. Быць крайне ўважлівымі ў цёмны час сутак: ва ўмовах недастатковай бачнасці прытармажвайце пры сустрэчным раз’ездзе, бо наперадзе можа быць перашкода, якую цяжка разгледзець пры сустрэчным святле фар (неабазначаны пешаход, транспартны сродак, які стаіць без габарытаў, і інш.). Трымайце сваю аўтамашыну ў спраўным стане (асвятляльныя прыборы, тармазная сістэма, рулявое кіраванне, стан колаў і інш.). Прытрымлівайцеся бяспечнай дыстанцыі руху, не парушайце правілы абгону. Па меры магчымасці пазбягайце паездак у цёмны час сутак, пры ўскладненні ўмоў надвор’я. Рэкамендуем пешаходам падчас руху па аўтамабільных дарогах у цёмны час сутак абазначыць сябе святлоадбівальным элементам (пераважна ў выглядзе розных павязак, браслетаў, палосак і г. д., якія можна убачыць з некалькіх бакоў). Ісці толькі насустрач руху, так вы можаце кантраляваць сітуацыю, якая складваецца спераду (сысці з дарогі, калі вадзіцель не бачыць пешахода). Старайцеся перасякаць праезджую частку на перакрыжаваннях, пешаходных пераходах, асветленых участках дарог пры адсутнасці на іх транспартных сродкаў. Не выходзьце на праезжую частку ў стане алкагольнага ап’янення. Бацькам неабходна забяспечыць пастаянны кантроль за дзецьмі, не дапускаць, каб яны гулялі на праезджай частцы. Дзмітрый ВОРАНАЎ,начальнік аддзела ДАІ Стаўбцоўскага РАУС Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачатак апошняга месяца лета выдаўся надзвычай «гарачым» на дарожна-транспартныя здарэнні. 1 жніўня, каля 17 гадзін вечара, жыхарка Дзяржынскага раёна, якая...
|
|