Меліяратары і будаўнікі. 21.by

Меліяратары і будаўнікі

14.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нядзелю будаўнікі краіны адзначалі сваё прафесійнае свята. Працаўнікі гэтай сферы дораць нам бадай ці не адныя са шчаслівейшых момантаў у нашым жыцці – наваселлі. У любое надвор’е, у любых умовах будаўнікі кладуць сцены новабудоўляў.

Напярэдадні прафесійнага свята, у мінулую пятніцу, у капаткевіцкае ПМК-67 са словамі віншаванняў і з узнагародамі завіталі галоўны прававы інспектар працы абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Валерый Армушэвіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Шчэрбак і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Берднік. У гэты дзень удзячныя лісты і прэміі ад абкама прафсаюза работнікаў АПК за шматгадовую і самаадданую працу з рук Валерыя Мікалаевіча атрымалі прараб Мікалай Тарасевіч і вадзіцель Аляксандр Зімін, таксама Дыпломам федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адзначана работа кіраўніка ПМК-67 Васіля Каляды.

Як адзначыў разам са словамі падзякі за аказаную ўвагу да калектыва кіраўнік арганізацыі, у апошні час даволі складана знаходзіць патрэбныя аб’ёмы работ. Пэўны час асноўны від – меліярацыя і рамонт меліярацыйных сістэм і сетак – значна паменшыўся па аб’ёме. Большую частку займае знос лядашчых будынкаў. Але ж на гэтым вельмі не заробіш. Таму прадпрыемства пакрысе будзе вяртацца да меліярацыі. І першыя напрацоўкі ў гэтым ужо ёсць.

Мы далучаемся да віншаванняў і жадаем будаўнікам моцнага здароўя і добрых аб’ёмаў работ.

IMG_2495

IMG_2498

IMG_2499

IMG_2500
IMG_2501

Д. БЯЛЬКО.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю будаўнікі краіны адзначалі сваё прафесійнае свята. Працаўнікі гэтай сферы дораць нам бадай ці не адныя са шчаслівейшых момантаў у нашым жыцці –...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика