Запрашае “Уладар сяла”. 21.by

Запрашае “Уладар сяла”

14.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У суботу, 18 жніўня, у 12 гадзін у г.п. Капаткевічы адбудзецца сельскагаспадарчы конкурс “Уладар сяла”. Ясноўныя яго мэты – фар-міраванне ў моладзі патрыятызму, чалавекалюбства, павагі да прафесій вясковых працаўнікоў, папулярызацыя сельскагаспадарчай працы і прафесій, вывучэнне культуры і гісторыі беларускай вёскі, аднаўленне працоўных дынастый, умацаванне сямейных традыцый, а таксама папулярызацыя маладзёжнага руху ГА “БРСМ”, распрацоўка і ўкараненне новых форм работы па арганізацыі вольнага часу моладзі.

Конкурсная праграма будзе складацца з 4 іспытаў. Першы  – творчая візітная картка “Шчыра вітаем!”, якая ўключае ў сябе інфармацыю пра традыцыі сям’і і роднага рэгіёна, захапленнях і здольнасцях усіх членаў сям’і. Наступны конкурс – сельскагаспадарчая сямейная эстафета “Каласок і Каліначка”, у ходзе якога ўдзельнікі павінны будуць паказаць свае гаспадарчыя здольнасці. Спрыт і хуткасць канкурсанты павінны будуць паказаць у конкурсе па нарыхтоўцы дроў “Палескія дравасекі”. Гаспадыні ж прымуць удзел у конкурсе “Палескія прысмакі”, дзе яны павінны будуць прэзентаваць лепшую страву беларускай нацыянальнай кухні.

Прыязджайце, падтрымлівайце сваіх. Будзе весела і цікава!

Дар’я ТУРАВЕЦ,

першы сакратар райкама  ГА “БРСМ”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 18 жніўня, у 12 гадзін у г.п. Капаткевічы адбудзецца сельскагаспадарчы конкурс “Уладар сяла”. Ясноўныя яго мэты – фар-міраванне ў моладзі патрыятызму,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика