16 жніўня сіноптыкі прагназуюць у Беларусі пераменную воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць невялікія дажджы. Днём кароткачасовыя дажджы чакаюцца пераважна па ўсходзе краіны. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны, умераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы і зранку тэмпература паветра будзе 12-18 са знакам "плюс". Удзень тэрмометр пакажа ад +19 па поўначы да +26 па поўдні Беларусі.
Фота: pixabay.com 16 жніўня сіноптыкі прагназуюць у Беларусі пераменную воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. Уначы будзе пераважна без ападкаў, месцамі па паўднёвым...