У Мінску ў дзіцячым садку злавілі чатырохметровага пітона (фота)
15.08.2018 22:28
—
Разное
|
Фота: МНС На тэрыторыі дзіцячага садка №292 у Мінску (вуліца Убарэвіча, 14) супрацоўнікі МНС злавілі тыгровага пітона. Паведамленне пра гэта з'явілася ў твітар-акаўнце ратавальнікаў сталіцы. Жывёле каля пяці гадоў. Пітон мае ў даўжыню 4 метры і важыць 8 кілаграмаў. Ратавальнікі кажуць, што агледзелі змяю — з ёй усё ў парадку. Цяпер супрацоўнікі МНС шукаюць гаспадара пітона. Яго просяць затэлефанаваць работніку заапарка на нумар +375 (29) 768-59-59. Дарэчы, мінскі заапарк размешчаны вельмі недалёка ад садка, у якім злавілі жывёлу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС На тэрыторыі дзіцячага садка №292 у Мінску (вуліца Убарэвіча, 14) супрацоўнікі МНС злавілі тыгровага пітона. Паведамленне пра гэта з'явілася ў...
|
|