Чацвёрты дзень Тыдня культуры “Суквецце талентаў воранаўскага краю”. 21.by

Чацвёрты дзень Тыдня культуры “Суквецце талентаў воранаўскага краю”

16.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_1219

Прайшоў гэты ласкавы жнівеньскі дзень у аграгарадку Больцінікі, вядомага у суседніх з Беларуссю краінах дзякуючы знакамітаму паэту Адаму Міцкевічу.


IMG_1227

IMG_1228

IMG_1231

IMG_1233

IMG_1238

Вось і сёння, 16 жніўня, тут,  ля сцен маёнтка графа Путкамера, можна было ўбачыць і пачуць дыялог-прызнанне ў каханні Адама і Марылі, ролі якіх выканалі Яраслаў Івашкевіч і Эдзіта Сакалоўская. Вобраз графа ўвасобіў Іван Бянкевіч, эканомкі — Вольга Толкач. Натхнёна прагучалі ў старадаўнім парку вершаваныя, а таксама празаічныя творы Ніла Гілевіча, Сяргея Грахоўскага, Наталлі Батраковай, Эдуарда Асадава, Якуба Коласа. Але больш за ўсё кранулі вершы Адама Міцкевіча, якія праз стагоддзі хвалююць сэрца, гімнам гучаць і сцвярджаюць, што каханне вечнае…


IMG_1240

IMG_1241

IMG_1248

IMG_1249

IMG_1251

IMG_1265

IMG_1269

А данеслі гэтую неўміручую ісціну майстры мастацкага чытання: Валянціна Квецень, Ірына Яковіч, Таццяна Сініцкая, Тамара Стэцэвіч, Надзея Лісоўская, Марыя Жаліс, Наталля Камінская, Паліна Станкевіч, Валерыя Харужая, Дзіяна Маліноўская.

Больцінікі… Адам і Марыля… Светлае каханне… Высокая паэзія…


IMG_1274

IMG_1278

IMG_1282

IMG_1286

IMG_1292

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прайшоў гэты ласкавы жнівеньскі дзень у аграгарадку Больцінікі, вядомага у суседніх з Беларуссю краінах дзякуючы знакамітаму паэту Адаму Міцкевічу. Вось і сёння,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика