Лепшы ў каменцазнаўстве
17.08.2018 11:06
—
Разное
|
>
Менавіта такое пачэснае званне мы прысвойваем сёння Васілію Мартынюку з Рэчыцы. Пісьмо Васілія Андрэевіча, дасланае ў газету, было адзіным рукапісным, а ў ім утрымліваліся абсалютна правільныя адказы на пытанні віктарыны “Каменец знаёмы і незнаёмы” (за выключэннем аднаго). Прычым, наш даўні чытач не проста расставіў “А”, “Б” ды “В” па месцах, а даў змястоўныя звесткі па кожным з 14-і пунктаў. Ухвальна, ці не так? На тыдні, што завяршаецца, Васілій Андрэевіч завітаў у рэдакцыю, дзе з рук галоўнага рэдактара раёнкі Віктара Дулевіча атрымаў каштоўныя і прыемныя падарункі. Васілій Мартынюк – даўні сябар “Навін Камянеччыны” (яшчэ з той пары, калі газета называлася “Ленінцам”). Убачыў на старонках цікавую апытанку і вырашыў: паспрабую! Атрымалася больш чым удала. Самымі лёгкімі для каменцазнаўцы сталі пытанні аб плошчы горада і яго вышыні над узроўнем мора, а цяжкім падалося 13-е (забабоны тут ні пры чым!), што тычылася назваў вуліц. Пра сябе наш сарамлівы пераможца расказаў так: у свой час ён працаваў у мясцовым калгасе “Рассвет”, пакуль той не перастаў існаваць, потым – 7 гадоў на “Белтэлекаме” ў Каменцы. Настасся НАРЭЙКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавіта такое пачэснае званне мы прысвойваем сёння Васілію Мартынюку з Рэчыцы. Пісьмо Васілія Андрэевіча, дасланае ў газету, было адзіным... Сообщение Лепшы ў...
|
|