Формула разумнага лета. 21.by

Формула разумнага лета

17.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

150818f

На базе аздараўленчага лагера «Нёман» прайшоў конкурс заключнага тура абласнога этапу педагагічных камандаў выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі «Формула разумнага лета».

У конкурсе прымалі ўдзел шэсць камандаў Мінскай вобласці з Нясвіжскага, Барысаўскага, Дзяржынскага, Чэрвеньскага, Клецкага, Стаўбцоўскага раёнаў.

Каманду Стаўбцоўскага раёна «Крэатыў» прадставілі студэнты Нясвіжскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Якуба Коласа Уладзіслаў Прышчэп, Уладзіслаў Сініцын, Анастасія Ластачкіна, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта – Руслан Тамілін, настаўніца сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы Ганна Багдановіч.

Конкурсныя заданні ўключалі правядзенне масавага мерапрыемства ў рамках тэматычнага дня, творчы нумар з «Важацкага вечара», правядзенне гульні з залай.

У рамках творчага нумара з «Важацкага вечара» каманда Стаўбцоўскага раёна падрыхтавала квэст. Рабяты павінны былі прайсці пяць станцый, выканаць заданні і пазнаёміцца з гістарычнымі месцамі нашай малой радзімы: Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа, касцёлам Святога Іосіфа ў Рубяжэвічах, сядзібна-паркавым комплексам «Панскі маёнтак Сула», Кафедральным саборам Святой праведнай Ганны ў Стоўбцах.

Творчыя нумары былі крэатыўнымі і вясёлымі: педагогі спявалі, танцавалі, ігралі на музычных інструментах.

Перамогу атрымала каманда Стаўбцоўскага раёна «Крэатыў», якая прадставіць Мінскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе ў кастрычніку ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня».

Яўгенiя СЛЕСАРЧЫК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе аздараўленчага лагера «Нёман» прайшоў конкурс заключнага тура абласнога этапу педагагічных камандаў выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі «Формула...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика