Майстар Вольга Івановіч з Ганцавіч прыняла ўдзел у “Ягелонскім кірмашы”. 21.by

Майстар Вольга Івановіч з Ганцавіч прыняла ўдзел у “Ягелонскім кірмашы”

21.08.2018 14:23 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 17 па 19 жніўня ў польскім горадзе Любліне прайшоў традыцыйны кірмаш рамёстваў “Ягелонскі кірмаш”. Па сваёй ідэі ён паходзіць ад вядомых Люблінскіх кірмашоў, якія на рубяжы XV i XVI стагоддзяў былі аднымі з самых славутых міжнародных гандлёвых падзеяў.

Ягелонскі кірмаш — гэта мастацка-гандлёвае мерапрыемства, якое паводле сваёй формулы спалучае прэзентацыю рамесніцкіх і ручных традыцыйных вырабаў з Польшчы, Украіны, Беларусі і іншых краін з багатай мастацкай праграмай. Падчас кірмашу былі арганізаваны шматлікія выставы, майстар-класы, экскурсіі, канцэрты.

Кожны год у Любліне збіраецца некалькі сотняў майстроў з суседніх усходніх краін Польшчы, каб паказаць сваю традыцыйную культуру, свае арыгінальныя і ўнікальныя вырабы ручной работы.


Фота: Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў

Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў у гэтым годзе на “Ягелонскім кірмашы” прадставіла майстар па мастацкім роспісе Вольга Івановіч.

Майстар прадэманстравала вырабы народнага дэкаратыўнага малявання як аднаго з традыцыйных відаў народнай творчасці. Гэта і маляваныя дываны, роспіс па дрэве, тканіне, набіўкі і шмат чаго іншага.

Ягелонскі кірмаш ў Любліне — гэта не толькі свята творчасці, але і магчымасць абмену вопытам між майстрамі, сродак наладжвання дыялогу паміж краінамі.

Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў

БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ ГЛЯДЗІЦЕ ТУТ

(Visited 10 times, 11 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 17 па 19 жніўня ў польскім горадзе Любліне прайшоў традыцыйны кірмаш рамёстваў “Ягелонскі кірмаш”. Па сваёй ідэі ён паходзіць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика