Пад Лунінцам аўтамабіліст збіў на дарозе аднавяскоўца і ўцёк. 21.by

Пад Лунінцам аўтамабіліст збіў на дарозе аднавяскоўца і ўцёк

21.08.2018 17:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

ДТЗ з трагічным вынікам адбылося каля аграгарадка Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна, паведамляе gaibrest.by.

Цела 60-гадовага мужчыны знайшлі а 7-й гадзіне раніцы 19 жніўня на ўзбочыне дарогі. У мужчыны не было бачных прыкметаў гвалтоўнай смерці. 

Судова-медыцынская экспертыза дыягнаставала ў яго пераломы рэбраў і костак таза, якія ўтварыліся ў выніку ДТЗ.

Карціну падзеяў аднавілі супрацоўнікі міліцыі. Каля гадзіны ночы па дарозе ехаў непрацуючы мясцовы 27-гадовы жыхар на "Аўдзі 80". На неасветленым участку дарогі ён збіў аднавяскоўца. Кіроўца ўцёк з месца аварыі, а збіты мужчына памёр ад траўмаў на месцы здарэння.

На кіроўца пачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Яго затрымалі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com ДТЗ з трагічным вынікам адбылося каля аграгарадка Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна, паведамляе gaibrest.by. Цела 60-гадовага мужчыны знайшлі а 7-й гадзіне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика