У Гомелі затрымалі грамадзяніна Расіі, які ў прыватным доме расціў каноплі
23.08.2018 20:32
—
Разное
|
![]() Фота: uvd.gomel.by У Гомелі затрымалі грамадзяніна Расіі, які ў прыватным доме ў Новабеліцкім раёне расціў каноплі. Як інфармуе УУС Гомельскага аблвыканкама, у затрыманні прымалі ўдзел АМАПаўцы і супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі. Адзначаецца, што 47-гадовы мужчына мае від на жыхарства ў нашай краіне. Падчас ператрусу ў доме знайшлі 2,69 грама марыхуаны, тры гаршкі з раслінамі канопляў, насенне і спецыяльнае абсталяванне. Распачатая крымінальная справа. Расіяніну пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.gomel.by У Гомелі затрымалі грамадзяніна Расіі, які ў прыватным доме ў Новабеліцкім раёне расціў каноплі. Як інфармуе прэс-служба УУС Гомельскага... |
|