КСУП «Струга». На пазітыўнай хвалі. 21.by

КСУП «Струга». На пазітыўнай хвалі

24.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

bdr

bdr

Убрана –  821 га

Намалочана – 1951 тона

Ураджайнасць – 23,8 ц/га

Уладзімір Козел і Аляксандр Шпак – лепшы і сапраўды “баявы” экіпаж трактарыстаў-машыністаў КСУП “Струга”.

Уладзімір І Аляксандр шчыруюць  на адным з самых “свежых” камбайнаў прадпрыемства – КЗС-18, якому пайшоў сёмы год. Трымаюць яго ў парадку –  толькі паблісквае на сонейку.

Знаёмцеся. Старэйшы – Уладзімір Уладзіміравіч — у КСУП “Струга” з 2005 года. Жонка працуе таксама тут – дыспетчарам. Дружна гадуюць дваіх дзетак. Летнія дні механізатараў гарачыя, адпачыць даводзіцца толькі зімой. Уладзімір Козел апантаны спартыўны аматар: паважае і хакей, і футбол, і тэніс… Глядзіць матчы па тэлевізары, але ад усёй душы марыць наведаць калі-небудзь спартыўны комплекс “Мінск-Арэна”.

Маладзейшы і больш гаваркі Аляксандр Шпак пасля вучылішча да арміі працаваў у КСУП “Струга”, але і пасля арміі не здрадзіў свайму прадпрыемству. Халасцяк з не абы-якім пачуццём гумару, вясёлы, жыццярадасны.

На маё пытанне пра тое, ці ёсць час на хобі, малады чалавек шчыра адказвае, што захапляецца тэхнікай, жартуе пра “клуб БМВ”, а пасля нашай “фотасесіі” просіць скінуць здымкі на вайбер. Маўляў, трэба абнавіць стужку ў “Інстаграме”. Так што, камбайн камбайнам, а асабістае жыццё ніхто не адмяняў.

І хаця механізатары працуюць адным экіпажам толькі другі год, змаглі паказаць выдатныя вынікі работы на жніве як у гэтым, так і ў леташнім сезоне.

Адпрацавалі на ўборцы рапсу, збожжавых, прыбралі частку райграсу, які тут закупляюць “Брэсттравы”. Зараз рыхтуюцца да ўборкі грэчкі, якой на прасторах КСУП “Струга” – 80 гектараў. Дарэчы, грэчку тут сеюць больш за 10 гадоў, маюць вопыт у “зносінах” з гэтай не надта распаўсюджанай на Століншчыне культурай.

Хочацца пажадаць экіпажу не здаваць пазіцый і заставацца на такой жа пазітыўнай хвалі па жыцці.

Лілія ГУШЧА

Фота  аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Убрана –  821 га Намалочана – 1951 тона Ураджайнасць – 23,8 ц/га Уладзімір Козел і Аляксандр Шпак – лепшы і сапраўды
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика