КСУП «Прыгарынскi-2012». Са школьнай парты – на камбайне. 21.by

КСУП «Прыгарынскi-2012». Са школьнай парты – на камбайне

24.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_2585
Убрана – 782 га

Намалочана – 2258 тон

Ураджайнасць – 28,9 ц/га

 

Сямігадовы Дзмітрый спяшаецца на поле. Ён ведае, дзе сёння ходзіць бацькаў камбайн. Як ведае і тое, што бацька дасць паруліць. А ў хлопца будзе моцна біцца сэрца ад радасці і шчасця, што ён кіруе гэтай вялізнай машынай.

Так кожнае лета для Дзмітрыя азначала не толькі час школьных канікулаў, а і магчымасць зноў паруліць, сядзець цэлы дзень поруч з бацькам і назіраць, як жняярка паглынае калоссе, а потым залацістыя зярняты адпраўляюцца з бункера на грузавую машыну. І не пужалі ні спёка ў кабіне камбайна, ні пыл, ні стома.

Руслан, будучы яшчэ школьнікам, пайшоў памочнікам камбайнера, хаця згодна з заканадаўствам гэтага рабіць было нельга. Тады ён працаваў з бацькам, а работу пісалі на дзеда. Так пачаўся яго шлях камбайнера. І вось пасля заканчэння школы мінуў 21 год, а лета для яго — заўжды жніво.

Бацька Дзмітрыя і Руслана – Рыгор Бойка – сем гадоў ужо на пенсіі, але яшчэ працуе ў гаспадарцы на пагрузчыку. Гэта ён сваёй работай, сваім прыкладам не толькі навучыў сыноў цяжкай працы хлебароба, а і прывіў ім працавітасць і стараннасць. Браты з году ў год складаюць свой сямейны экіпаж у КСУП “Прыгарынскі-2012”. Руслан – старшы камбайнер, а Дзмітрый – памочнік.

– Уборка гэтага года пачалася рана ды і прабегла зусім непрыкметна – у рабоце, клопатах. Час ад часу я садзіўся за руль свайго трактара, калі патрэбна было выконваць нейкія іншыя справы ў гаспадарцы. Тады Руслан заставаўся за рулём камбайна сам, – расказвае Дзмітрый.

З Дзмітрыем мы сустрэліся на полі, дзе ён сеяў рапс. Трактар замацаваны за Дзмітрыем. І ён практычна сам вядзе ўсю пасяўную кампанію ў гаспадарцы. Гэта і сяўба культур, і ворыва, і сенакос. Руслан жа прыходзіць у гаспадарку толькі на час жніва.

Некалі, у пачатку свайго працоўнага стажу, Руслан і Дзмітрый працавалі на “Доне”. Зараз ужо дзевяць сезонаў – на КЗС-10. Канешне, у параўнанні з тэхнікай, на якой даводзілася ўбіраць як у школьныя гады, так і ў пачатку працоўнай дзейнасці ў гаспадарцы, зараз камбайн намнога лепшы.

Пра сёлетнюю ўборачную гавораць, што асаблівых праблем не было. Хаця, канешне, дажджы ўносілі свае карэктывы і стваралі складанасці. Але з году ў год прырода мяняе планы чалавека, таму значных праблем у гэтым не бачаць.

На ўборцы камбайн Бойкаў не падводзіў. Было некалькі дробных рамонтаў, якія нават у разлік не бяруцца. Запчасткі падвозілі хутка, таму камбайн зноў ішоў у поле. У гэтым заслуга ў першую чаргу саміх хлопцаў, якія даглядаюць сваю тэхніку, стараюцца ўсё падрыхтаваць своечасова. Для іх важна пачаць сезон ды і кожны рабочы дзень з максімальнай падрыхтоўкай, каб  якасна выканаць работу.

Таццяна СЕГЕН

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Убрана – 782 га Намалочана – 2258 тон Ураджайнасць – 28,9 ц/га   Сямігадовы Дзмітрый спяшаецца на поле. Ён ведае,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика