Сесія і пасяджэнне Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта
24.08.2018
—
Разное
|
24 жніўня адбылася чарговая сісія раённага Савета дэпутатаў, на якой былі разгледжаны некалькі пытанняў, у тым ліку аб стане спраў з занятасцю насельніцтва. З інфармацыяй выступіла начальнік мясцовай дзяржаўнай службы занятасці Тамара Рамановіч. Яна раскаазала аб рабоце, якая праводзіцца з беспрацоўнымі, а іх на ўліку намнога менш, чым вакантных працоўных месцаў на прадпрыемствах і ў арганізацыях.
Потым прадстаўнікі дэпутацкага корпуса прынялі ўдзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, на якім была заслухана інфармацыя аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 7 месяцаў гэтага года. Кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і гаспадарак, дзе дрэнна ладзяцца справы, прыйшлося даваць тлумачэнні, ім быў вызначаны тэрмін для паляпшэння спраў.
Па ўсіх разгледжаных пытаннях раённы выканаўчы камітэт прыняў канкрэтныя рашэнні. Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 жніўня адбылася чарговая сісія раённага Савета дэпутатаў, на якой былі разгледжаны некалькі пытанняў, у тым ліку аб стане спраў з занятасцю насельніцтва. З...
|
|