Чаму праблемы доўгатэрміновыя. Прамая лінія са старшынёй райвыканкама Юрыем Горлавым. 21.by

Чаму праблемы доўгатэрміновыя. Прамая лінія са старшынёй райвыканкама Юрыем Горлавым

25.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Папрасіць дапамогі ў вырашэнні надзённых праблем. Для гэтага людзі звяртаюцца на нумар прамой тэлефоннай лініі райвыканкама, якая ладзіцца штотыднёва, па суботах, і аб якой папярэдне змяшчаецца абвестка ў газете «Прамень». Найбольш тэлефонных званкоў паступае на прамую лінію старшыні райвыканкама Ю. М. Горлава. І падчас апошняй да Юрыя Мікалаевіча паступіла 15 тэлефанаванняў.

Першы тэлефонны званок – ад жыхара кв. 12 дома № 7 па вул. Энгельса г. Стоўбцы – быў наконт вады. Напор з кранаў у кватэры слабы, гарачая вада не ўключаецца, каб памыцца раніцай і вечарам. Заяўнік мяркуе, як і спецыялісты, да якіх звяртаўся раней: справа ў тым, што людзі актыўна паліваюць агароды. Але ж які асаблівы паліў, калі ўжо наступае час уборкі? Значыць, хутчэй за ўсё, тут пэўная тэхнічная прычына. «Выедуць кампетэнтныя таварышы, разбяруцца, непаладкі будуць тэрмінова ўхілены», – запэўніў старшыня райвыканкама.

Вада, якая перашкаджае, – матыў трывогі іншых званкоў. «Падчас дажджоў вада з даху залівае пляцоўку пад дзвярыма», – сігналізуе жыхарка кв. 13 дома   № 89 па вул. Ленінскай г. Стоўбцы. Церпіць ад ліўняў тэрыторыя каля дома па вул. Цэнтральнай, 39, у Шашках. А ў Наваколасаве (канкрэтна – у кв. 12 дома № 6 па вул. Перамогі) праблема з каналізацыяй. Зразумела, які ў такім разе «водар» у падвале. «Звярталася ў домаўпраўленне, – даводзіць заяўніца А. П. Маршчанка, – ды нічога не мяняецца».

Пастаянная тэма заяў ад жыхароў – добраўпарадкаванне. Так, К. М. Дубатоўка з в. Яблынаўка, трывожыцца, што ўздоўж вуліцы Зарэчнай, да возера, усё зарасло травой. «Я сам хмызняк там выразаў, – тлумачыць ён, – ды і іншыя вяскоўцы стараюцца, але аб’ём работы вялікі». Я. Барысевіч з в. Русакі выказвае клопат аб прывядзенні ў парадак вуліцы Новай. Дарэчы, бягучы рамонт гэтай вуліцы, якая знаходзіцца ў гаспадарчым вядзенні ДРБУ № 135, прадугледжаны апублікаваным у газеце «Прамень» спісам чарговасці рамонтаў у сельскіх населеных пунктах.

Вываз смецця, бытавых адходаў – ці адрэгулявана гэтая справа? Выраблены і ўстаноўлены ў населеных пунктах кантэйнеры, арганізаваны вываз сіламі АКС згодна з графікам, які рэгулярна змяшчаецца ў раённай газеце. Аднак… «Вакол перапоўненага кантэйнера – смецце», – сігналізуе стараста вёскі Пруды Л. К. Босая. А ад жыхароў гарадской вуліцы Гагарына – абурэнне. У прызначаны час тэхніка для вывазу смецця не пад’ехала. Людзі стаяць пад дажджом, чакаюць. Патэлефанавалі ў АКС, спыталі ў дыспетчара, у чым прычына. Адказ такі: «Я нічога не ведаю, званіце механіку». Пэўна ж, абавязак дыспетчара – самому высветліць, ад чаго затрымка з тэхнікай і паведаміць людзям, калі канкрэтна чакаць трактар з прычэпам ці спецмашынай. Вось такія адносіны да службовых абавязкаў.

Тэлефанаванне ад Л. Ч. Супрун, аг. Любкаўшчына: «Здалі ў мясцовае сельгаставарыства цяля, – даводзіць яна, – абяцалі выдзеліць сена для жывёлы. Аднак мінае пяты месяц, а кармоў не прывозяць». «З валакітай па аплаце здадзенай жывёлы будзем тэрмінова разбірацца», – канстатуе Ю. М. Горлаў.

Жыхар в. Дзенісы, М. К. Ключнік, мае прэтэнзіі, што ячмень на яго прысядзібным участку сіламі сельгаставарыства ўбраны няякасна, пакінуты палоскі нязжатай збажыны. Тут жа старшыня райвыканкама атрымлівае тлумачэнне: маўляў, участак засмечаны, цяжка было ўпраўляцца камбайнеру. Праблема на роўным месцы? Сапраўды, варта было б спыніцца, абмалаціць пакінутыя каласы…

І яшчэ гарадскія праблемы. Стаўбчанку А. В. Зяньковіч цікавіць магчымасць арганізацыі стаянкі аўтамабіляў каля раённай дзіцячай бібліятэкі. Маўляў, прывожу малое, а дзе пачакаць? Пытанне, паколькі яно паступіла, як і іншыя, будзе вывучана, і заяўніца атрымае адказ. Аднак жа варта разам падумаць. Вуліца Сацыялістычная не надта шырокая, у двары бібліятэкі прыпынак не зробіш. А побач жа, у бок аўтастанцыі і чыгуначнага вакзала, на свабодных пляцоўках шмат хто прыпаркоўвае транспарт.

А гэтае пытанне на далікатную тэму, аб абсталяванні грамадскага туалета па вул. Ленінскай. У раёне парку «Дружба народаў» і стадыёна «Юнацтва» ставяцца біятуалеты. Магчыма абсталяванне туалетных пакояў з запланаваным узвядзеннем гандлёва-забаўляльнага цэнтра. Увогуле ж у нашым невялікім горадзе ніхто не забароніць пакарыстацца туалетам, скажам, у будынку рэстарана «Нёман». І на чыгуначным вакзале добраўпарадкаваны туалет бясплатны.

Так, пытанні да старшыні райвыканкама паступаюць розныя. Значная іх частка – ад абыякавасці, валакіты службовых асоб, да якіх людзі звяртаюцца. Іншыя пытанні больш глабальныя, патрабуюць вывучэння ў інтарэсах грамадзян. Ю. М. Горлаў дае тлумачэнні, па неадкладных пытаннях выходзіць на сувязь з тымі, ад каго залежыць аператыўнае выкананне. Усе пытанні бяруцца на кантроль, і заяўнікі атрымаюць адказы.

Ф. БАНДАРОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папрасіць дапамогі ў вырашэнні надзённых праблем. Для гэтага людзі звяртаюцца на нумар прамой тэлефоннай лініі райвыканкама, якая ладзіцца штотыднёва, па суботах,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика