Жыхары аграгарадка Губічы цёпла адзначылі дзень нараджэння свайго населенага пункта. 21.by

Жыхары аграгарадка Губічы цёпла адзначылі дзень нараджэння свайго населенага пункта

25.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Весела і па-хатняму цёпла адзначылі дзень нараджэння свайго населенага пункта і жыхары аграгарадка Губічы. Свята вёскі разгарнулася на пляцоўцы каля мясцовага Дома культуры.


З гэтым знамянальным днём губічан павіншавала старшыня Губіцкага сельскага Савета дэпутатаў Лілія Торманава:
– Для кожнага чалавека малая радзіма – гэта месца, з якога пачынаецца яго шлях у жыццё. За гісторыю свайго існавання наша вёска прайшла доўгі і нялёгкі шлях, перажыла шмат выпрабаванняў, але дзякуючы стойкасці духу, цвёрдасці характару і сіле волі яе жыхароў яна выстаяла і вырасла. Сённяшнія поспехі і дасягненні – гэта заслуга некалькіх пакаленняў, якія пранеслі любоў і адданасць населенаму пункту праз усё жыццё. Няхай цяперашняе пакаленне жыхароў па-ранейшаму аб’ядноўвае клопат аб родным кутку, імкненне зрабіць яго яшчэ больш прыгожым і прывабным, – адзначыла Лілія Васільеўна.
Пасля частавання гасцей свята традыцыйным караваем пачалася цырымонія ўшаноўвання найлепшых. Ёсць у аграгарадку цудоўная сям’я Сяргея і Аліны Цішчанак, якая з’яўляецца самай маладой сям’ёй у населеным пункце, а іх сынок Ягор, дарэчы, нарадзіўся не так даўно, – самым малым жыхаром Губіч. 91 год споўніўся самаму старэйшаму, а значыцца, і самаму муд-раму жыхару населенага пункта Васілю Архіпавічу Дзёміну. Віншавалі на свяце вёскі і сям’ю, якая ў гэтым годзе адзначыла 56 год сумеснага жыцця: гэта Грыгорый Афанасьевіч і Марыя Грыгор’еўна Бараненкі.
Вядома, на дне нараджэння аграгарадка не маглі не адзначыць чалавека, які ўнёс неацэнны ўклад у яго станаўленне і развіццё, – паважанага кіраўніка са стажам, дырэктара КСУП “Губічы” Міхаіла Рыбіка. Ужо дваццаць год ён паспяхова кіруе сельскай гаспадаркай, яго імя ведаюць у раёне, вобласці і рэспубліцы.
Штогод на Дне вёскі ўслаўляюць гаспадароў найлепшых падвор’яў, але ў гэтым годзе было вырашана вызначыць лепшую з лепшых вуліц. Рашэннем камісіі такой прызнана вуліца Гродненская.
З году ў год губіцкая зямля ўсё больш квітнее і прыгажэе, і гэта прыгажосць стаіць за плячыма добрасумленных людзей. Велізарная падзяка за ўнесены ўклад у добраўпарадкаванне тэрыторыі сельсавета была выказана калектывам Губіцкай базавай школы і дзіцячага садка на чале з дырэктарам Іванам Касцючэнкам і загадчыцай Таццянай Бадраковай.
У Губічах жыве шмат таленавітых людзей. Сярод іх і Васіль Мішко, які піша вершы і музыку, яны таксама гучалі на свяце вёскі. Ушаноўвалі на мерапрыемстве яшчэ адну мясцовую паэтэсу – Людмілу Самардакову. “Спорт – гэта здароўе” – менавіта пад такім дэвізам ідзе па жыцці наша Яна Кастунова, якая была адзначана ў намінацыі “Спартсмен”. З маленства яна вельмі любіць спорт, у 12 гадоў пайшла ў сур’ёзны спорт – барацьбу. Сёння ў Яначкі ўжо шмат узнагарод раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. У намінацыі “Першы хлопец на сяле” адзначылі таленавітага Германа Смялова, пра якога мы таксама не раз распавядалі на старонках нашай газеты. Герман прымае актыўны ўдзел у шматлікіх конкурсах і ніколі не застаецца без дыплома. А літаральна праз тыдзень ён будзе адстойваць гонар свайго раёна на конкурсе чытальнікаў “Жывая класіка”.

…Жыве і квітнее губіцкая зямля, будуюцца дамы, нараджаюцца дзеці, а гэта значыць, што наперадзе – светлая будучыня. І хто ведае, можа праз сто год на гэтым месцы будзе горад з чаргой крамаў і паркамі адпачынку, але адно і праз дзесяцігоддзі застанецца нязменным: тут, як і зараз, будуць жыць добрыя і шчырыя людзі, сапраўдныя патрыёты сваёй малой радзімы.
Марына ЛУСЕВІЧ.
Фота з архіву Губіцкага СДК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Весела і па-хатняму цёпла адзначылі дзень нараджэння свайго населенага пункта і жыхары аграгарадка Губічы. Свята вёскі разгарнулася на пляцоўцы каля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика