Падзеі і здарэнні
26.08.2018
—
Разное
|
ЗАГСам зарэгістравана па раёне восем шлюбаў, зроблена пяць адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі пяць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Ульяна Філіповіч, Мацвей Чарнец, Мілана Шушкевіч, Софія Бурдукевіч і Прохар Бяляўскі. Зямны шлях закончыўся для 13-ці жыхароў раёна. У пажарнай часці тыдзень прайшоў спакойна. У раёне з пачатку года здарылася 47 пажараў, на іх загінулі двое чалавек. Іх асноўныя прычыны – неасцярожнае абыходжанне з агнём, курэнне ў пасцелі ў нецвярозым стане, парушэнне правіл устаноўкі і эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання. Выратавальнікі нагадваюць не забываць пра ўстаноўку ў жылых пакоях аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка – прыбор хутка зрэагуе ў выпадку задымлення і дапаможа захаваць жыццё і маёмасць. Міліцыяй зарэгістраваны 132 паведамленні аб правапарушэннях. Крымінальныя справы па лініі крымінальнага вышуку не ўзбуджаліся. Складзена 10 пратаколаў за дробнае хуліганства, 17 – за з’яўленне і распіванне спіртных напіткаў у грамадскім месцы і т. п. Пракуратурай раёна ў ходзе праверкі крымінальна-выканальніцкай інспекцыі райаддзела міліцыі вынесена здавальняючая ацэнка яе дзейнасці, накіраванай на папярэджанне рэцыдыўнай злачыннасці, аднак выяўлены і парушэнні заканадаўства. У адрас начальніка райаддзела міліцыі ўнесена прадстаўленне. Суд арыштаваў на тры месяцы 31-гадовага стаўбчаніна, раней судзімага, які з пад’езда дома па вуліцы Свярдлова выкраў веласіпед. На 147 рублёў аштрафаваны 51-гадовы жыхар Ячонкі – за скандал з сужыцелькай. ДАІ выявіла 106 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – трое п’яных вадзіцеляў і дзевяць вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 14 недысцыплінаваных пешаходаў (трое з іх былі нецвярозымі). Зафіксавана пяць ДТЗ. Санітарнай службай раёна выяўлена і знята з рэалізацыі 18,4 кг прадукцыі, у тым ліку з-за заканчэння тэрмінаў прыдатнасці (магазіны ІП Т. І. Навасельскай у Стоўбцах, ПГУП «Геланія-прод» у Старым Свержані і Залужжы, райспажыўтаварыства № 34 у Стоўбцах і № 98 у Старым Свержані), парушэння тэмпературнага рэжыму захоўвання (ПГУП «Геланія-прод»). «Хуткая» выязджала да хворых 197 разоў, у тым ліку 12 выклікаў было да асоб з алкагольным ап’яненнем. Таццяна ПЯТКЕВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗАГСам зарэгістравана па раёне восем шлюбаў, зроблена пяць адзнак аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі пяць маленькіх жыхароў...
|
|