Даішнік прыдушыў пінчука, які стукнуў яго. Мужчына страціў прытомнасць
27.08.2018 08:47
—
Разное
|
![]() Фота: pixabay.com У Пінску натоўп ледзь не зладзіў самасуд над даішнікам. Відэа гэтага здарэння трапіла ў сацсеткі. ДАІ эвакуявала аўтамабілі, няправільна прыпаркаваныя каля рынка. Мужчына падышоў да інспектара і запатрабаваў прадставіцца. Пінчук абражаў кіроўцу эвакуатар і даішніка, называючы іх клоўнамі. Іх адказы на відэа не чуваць. Урэшце даішнік выставіў наперад руку і, магчыма, дакрануўся да мужчыны — той у адказ стукнуў міліцыянта. Пасля кароткай бойкі кіроўца эвакуатара дапамог затрымаць мінака. Пры гэтым даішнік ужыў удушальны прыём, ад якога праціўнік страціў прытомнасць. Пакуль выклікалі "хуткую" і рабілі мужчыну штучнае дыханне, натоўп накінуўся на даішніка і ледзь не зладзіў самасуд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У Пінску натоўп ледзь не зладзіў самасуд над даішнікам. Відэа гэтага здарэння трапіла ў сацсеткі. ДАІ эвакуявала аўтамабілі, няправільна... |
|