Следчы камітэт агучыў свае падрабязнасці бойкі пінчука з даішнікам. 21.by

Следчы камітэт агучыў свае падрабязнасці бойкі пінчука з даішнікам

27.08.2018 14:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кадр з відэа

Пінчуку, які пабіўся з інспектарам ДАІ пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі за напад на міліцыянта. Пра гэта nn.by заявіў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Як паведамляла Еўрарадыё, скандальны інцыдэнт здарыўся ў Пінску 26 жніўня. Калі ДАІ эвакуявала няправільна прыпаркаваныя аўтамабілі, адзін з мужчын пачаў сварыцца з інспектарам і патрабаваць у яго пасведчанне. Сварка перарасла ў бойку. падчас якой даішнік ужыў удушальны прыём. Мужчына ад гэтага страціў прытомнасць, яму выклікалі "хуткую" і шпіталізавалі.

На мужчыну пачалі крымінальную справу. Яго падазраюць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Пінчуку пагражае зняволенне. Праверка паказала, што ён быў нецвярозы — 1,07 праміле. 

Як стала вядома, мужчыну затрымалі ў лякарні пасля таго, як ён прыйшоў у пртытомнасць, і начапілі кайданкі. Яго ўзялі пад варту. 

Паведамляецца, што раней ён ужо быў судзімы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кадр з відэа Пінчуку, які пабіўся з інспектарам ДАІ пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі за напад на міліцыянта. Пра гэта nn.by заявіў афіцыйны прадстаўнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика