Праздник деревни Лесок отгремел на весь Кореличский район (фото). 21.by

Праздник деревни Лесок отгремел на весь Кореличский район (фото)

28.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Радзіма мая дарагая,
Ты ў сэрцы заўсёды жывеш!»

Гэтыя радкі чырвонай стужкай праходзілі праз усё свята вёскі Лясок Красненскага сельсавета.





Старонкі гісторыі сведчаць

Пачнём з гісторыі — зазірнём у глыбіню мінулага. Напачатку XVIII стагоддзя ў сяле было 70 дамоў, належалі князю Радзівілу. У 1908 годзе — 73 двары і 415 жыхароў. У гэты час дзейнічае школа пісьменнасці, якая ў гады Першай сусветнай вайны была разбурана. Да Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы жыло 466 жыхароў, і яны ўваходзілі ў склад Запольскага сельсавета Валеўска-Баранавіцкай вобласці.

Не абыйшла вайна і вёску Лясок. У гады Вялікай Айчыннай вайны загінула 17 жыхароў.

У 1949 годзе быў арганізаваны калгас «Ленінская праўда», дзе старшынёй быў Фёдар Якаўлевіч Быліч. З 1950 года — «Новае жыццё», з 1974 па 1997 год кіраваў Станіслаў Валяр’янавіч Лычкоўскі. Краіна высока ацаніла яго працоўныя поспехі, быў узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», «Дружбы народаў», «Працоўнага Чырвонага Сцяга», юбілейным медалём і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

У 1986 годзе вёска Лясок уваходзіць у склад калгаса «Маяк» Красненскага сельскага Савета, дзе налічваецца 112 двароў і жыве 226 жыхароў.

З 1997 года старшынёй калгаса быў абраны Іван Мікалаевіч Шыш.

Зараз пасаду старшыні СВК «Маяк-Заполле» займае Віктар Віктаравіч Маковік, які завітаў на свята і жадаў вяскоўцам і гасцям міру, шчасця, дабрабыту.






Мае гады — маё багацце

Самай старэйшай жыхаркай вёскі з’яўляецца Ганна Дзмітрыеўна Бязмен, якая ў гэтым годзе адзначыла 95-годдзе. Дзевяноста гадоў ад роду маюць Валянціна Цімафееўна Кныш, Ніна Сямёнаўна Сіткевіч, Глафіра Іванаўна Шугля.

Чалавекам-легендай з’яўляецца Пётр Фаміч Кохан. 62 гады адпрацаваў у калгасе трактарыстам. За добрасумленную працу быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і «Працоўнага Чырвонага Сцяга», двума залатымі, сярэбраным і бронзавым медалямі ВДНГ, каштоўнымі падарункамі, аўтамашынай «Масквіч».

На свяце былі ўшанаваны таксама трактарысты, вадзіцелі, малаказборшчыкі, паляводы, бухгалтары, якія шмат гадоў аддалі працы ў роднай гаспадарцы.

Добрым словам успомнілі і прадстаўнікоў іншых галін народнай гаспадаркі. 39 гадоў працоўнага стажу мае медыцынскі работнік Зінаіда Мікалаеўна Кузьміч і заслужыла павагу аднавяскоўцаў. Разам з мужам выхавалі траіх дзяцей, і радуюць 7 унукаў.

Аксана Аляксандраўна Дзівак працуе настаўнікам, у вольную хвіліну любіць спяваць, займаецца вышыўкай.

Землякі ганарацца выхадцамі з роднай вёскі: старшынёй Карэліцкага райвыканкама Віктарам Леанідавічам Шайбаком, навукоўцамі Дзмітрыем Анатольевічам Грынюком і Ірынай Георгіеўнай Федасеевай. Дарэчы, на свяце Ірына Георгіеўна ў сваёй прамове прызналася ў любові да вёскі, яе жыхароў, пажадала зямных даброт.

Вёска прадаўжае жыць — у ёй гучаць дзіцячыя галасы. Тут ёсць маладыя сем’і: Таццяны і Генадзія Губко, Святланы і Яўгенія Жэбрак, Іны і Паўла Лецка. Ім зычылі шчасця і долі, здароўя і радасці.

Не засталіся па-за ўвагай і тыя, хто адкладвае свае справы ў горадзе і прыязджае на малую радзіму, каб прывесці ў парадак родны куточак, прымае актыўны ўдзел у жыцці вёскі: Ганна Іванаўна Багамольцава, Таццяна Іванаўна Шчэмер, Ірына Аляксандраўна Сатыга, Галіна Аркадзьеўна Сарока, Іван Мікалаевіч Бязмен, Мікалай Іосіфавіч Саўка, Мікалай Мікалаевіч Смаль, Васілій Васільевіч Бурнос, Зінаіда Васільеўна Клімко, Тамара Пятроўна Шышло, Таццяна Аляксандраўна Паўлоўская, Лідзія Аляксандраўна Макарчык і іншыя.







Нераўнадушныя і гасцінныя

На свята вёска Лясок ажыла. Жыхары ад старога да малога высыпалі на вуліцу, яны радаваліся разам, адорвалі адзін аднаго добрымі словамі. Старшыня Красненскага сельвыканкама Тамара Мікалаеўна Лейка старалася не мінуць увагай ніводнага вяскоўца. Старшыня СВК «Маяк-Заполле» Віктар Віктаравіч Маковік таксама аказаўся шчодрым на шчырыя і пранікнёныя словы. У намесніка старшыні СВК па ідэалагічнай рабоце Вольгі Яўгеньеўны Грыгаровіч было нямала клопатаў: фотаапаратам імкнулася ўлавіць самыя цікавыя фрагменты свята — яно праходзіла весела і з поўным размахам. І, бадай, тое, без чаго б яно не адбылося шчырым і незабыўным, гэта малітва святара Георгія, яго пажаданні Боскай дапамогі і анёла-ахоўніка.











Ад душы і для душы

Адметнасцю свята сталі падрыхтаваныя вяскоўцамі святочныя сталы. Гасцінныя гаспадары запрашалі пачаставацца гасцей рознымі беларускімі стравамі. Чаго тут толькі ні было: мачанка, дранікі, клёцкі, юшка, шашлыкі, каўбаса, садавіна, агародніна, здоба, напоі — усё няпроста пералічыць. А якія цудоўныя назвы падворкаў: «Кірмаш», «Падворак у Ганны», «Сядзіба «Суседзі» — усіх іх было дзесяць. Вяскоўцы запрашалі не толькі пачаставацца прысмакамі, але апавядалі шмат цікавага і змястоўнага з гісторыі роднага краю, а дзеці чыталі вершы. Больш таго, на многіх з іх была змешчана цэлая фотагалерэя старых здымкаў.

На першым падворку арганізавана фотавыстава «Стары альбом», і яго стваральніца Марына Міхайлаўна Міхайлоўская растлумачыла, што хоча ведаць свае карані.

А вось на чацвёртым падворку быў прадстаўлены стэнд «Памятаем, шануем», цікавы экскурс у мінулае зрабіла Зінаіда Рыгораўна Бар’яш.

Усё гэта не магло не расчуліць да глыбіні душы, як і майстэрства рук вяскоўцаў па прыгатаванню страў. Радавала па-добраму тое, што многія гаспадары аб’ядналіся і разам прыгатавалі святочныя сталы. Яны былі адзначаны на свяце.

На гэты дзень прыпала яшчэ адна ўрачыстая падзея: на 3-ім завулку Арцюха адзначалі своеасаблівы юбілей — 60-годдзе вуліцы Арцюха. Гасцей сустракалі хлебам-соллю, не пашкадавалі для іх шчырых слоў.

І сапраўды, гэтая зямля славіцца шчырымі, працавітымі, адданымі Бацькаўшчыне, таленавітымі людзьмі. Гонарам роднага краю з’яўляюцца народныя ўмельцы: Лідзія Уладзіміраўна Міхей, Ірына Мікалаеўна Грынюк, Марыя Аляксандраўна Шайбак, Зінаіда Мікалаеўна Кузьміч, Ганна Рыгораўна Гусар, Тамара Пятроўна Шышла, Зоя Яўгеньеўна Лось, Зінаіда Кандрацьеўна Лейка, Аксана Аляксандраўна Дзівак, Марыя Сцяпанаўна Краскоўская, Алена Мікалаеўна Яхно і іншыя.

Добрыя музычныя кампазіцыі падарылі ўдзельнікі ансамбля народнай песні і музыкі «Цырынскія музыкі».










Свята атрымалася

Сапраўды, свята атрымалася вялікае, узнёслае, з размахам. Яго ўдзельнікаў яднала любоў да роднага куточка. Многія сюды прыехалі, каб сустрэцца з Бацькаўшчынай і землякамі. Людзі розных пакаленняў былі нароўні — адчувалі сябе шчаслівымі. Падчас сустрэчы Данута Міхайлаўна Лукошка з Мінска адзначыла: «Зачароўваюць гасціннасць вяскоўцаў і сама арганізацыя свята. Колькі трэба жадання, сілы, цярпення, каб усё атрымалася на высокім узроўні! Прывезла ўнукаў на адпачынак у вёску, а сама атрымала шмат эмоцый і вялікае задавальненне». Са сталічнай госцяй нельга не пагадзіцца — маякоўцы ўмеюць па-сапраўднаму не толькі працаваць, але і адпачываць.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Вольгі ГРЫГАРОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Радзіма мая дарагая, Ты ў сэрцы заўсёды жывеш!» Гэтыя радкі чырвонай стужкай праходзілі праз усё свята вёскі Лясок Красненскага сельсавета.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика