Новую форму нацыянальнай зборнай па футболе прэзентуюць каля мастацкага музея ў Мінску. 21.by

Новую форму нацыянальнай зборнай па футболе прэзентуюць каля мастацкага музея ў Мінску

28.08.2018 16:17 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

3 верасня ў 19.30 на пляцоўцы каля Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вуліца Леніна, 20) пачнецца прэзентацыя новай гульнявой формы галоўнай футбольнай каманды краіны.


У панядзелак увечары ўсе жадаючыя змогуць ўпершыню ўбачыць новыя камплекты хатняй і выязной формы, у якіх нацыянальная зборная Беларусі па футболе будзе праводзіць матчы розыгрышу Лігі нацый УЕФА, а таксама кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы УЕФА 2020 года.

Акрамя самой прэзентацыі пры падтрымцы крамы Symbal.by і культурніцкай пляцоўкі «Арт Сядзiба» для заўзятараў будзе падрыхтаваны шэраг актыўнасцяў, уключаючы вулічны тэатр, шоу бубначоў, аквагрым, выступы музычных гасцей, а таксама розныя конкурсы.

На мерапрыемстве ўсе жадаючыя змогуць набыць квіткі на бліжэйшыя матчы «белакрылых», а таксама новую футбольную атрыбутыку нацыянальнай зборнай.


Па завяршэнні прэзентацыі адбудзецца аўтограф-сесія з удзелам гульцоў нацыянальнай каманды.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак увечары ўсе жадаючыя змогуць ўпершыню ўбачыць новыя камплекты хатняй і выязной формы, у якіх нацыянальная зборная Беларусі па футболе будзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика