У Мсціславе адбыўся раённы суботнік. 21.by

У Мсціславе адбыўся раённы суботнік

29.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:



У нашым раёне працягваюцца мерапрыемствы ў рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі. У мінулую суботу прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў дружнай талакой прынялі ўдзел у раённым суботніку. Асаблівая ўвага была ўдзелена навядзенню санітарнага парадку ў сельскіх населеных пунктах раёна і на вуліцах Мсціслава.


Кожны зрабіў нешта карыснае для свайго роднага раёна. Працавалі работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, мясцовыя жыхары. Агульныя старанні не прайшлі дарэмна. У раёне распрацаваны план правядзення работ, дзе дэталёва вызначаны ўсе мерапрыемствы, якія неабходна выканаць па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Калектывы прадпрыемстваў і арганізацый усіх формаў уласнасці, размешчаных на тэрыторыі раёна, займаюцца навядзеннем парадку на замацаваных тэрыторыях. Прыемна, што да раённага суботніка ўсе падышлі не проста цэнтралізавана, а аб’яднаўшы ўсе сілы. Больш за тое, да суботніка падключыліся мясцовыя жыхары, якія наводзілі парадак каля сваіх домаўладанняў.


Арганізатары падзякавалі ўсім удзельнікам, падкрэсліўшы пры гэтым, што работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі не з’яўляюцца нейкай разавай акцыяй. Месячнікі па навядзенні парадку, суботнікі і санітарныя дні — шматгадовая традыцыя, якая аб’ядноўвае шырокія пласты насельніцтва — жыхароў раёна, працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі і аб’яднанні, прадстаўнікоў улады.


Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Вам может быть интересно

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашым раёне працягваюцца мерапрыемствы ў рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі. У мінулую суботу прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў дружнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика